Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Галодныя ўсе

Гэты другі вывадак вясковых ластавак (Hirundo rustica) яўна толькі выляцеў з гнязда: птушаняты амаль увесь час прытуляліся адно да аднаго і з-за гэтага часта выглядалі так, як быццам ім холадна. Але можа у цесным кантакце - падобным да таго, які быў яшчэ зусім нядаўна ў гняздзе, яны ўсё яшчэ адчувалі сябе больш упэўнена?

Тонкую галінку вярбы, на якой яны сядзелі, часам амаль вертыкальна і разам з імі падымаў вецер - тады ім прыходзілася злятаць, каб праз хвіліну-другую ізноў сустракацца на ёй і прытуляцца)

Тады - на ўсялякі выпадак - тыя, што ўжо сядзелі на ёй, прасілі есці ў тых, што толькі падляталі каб сесці побач)

І яшчэ адна 'хітрасць' выкарыстоўвалася: звычайна  адзін з птушанят сядзеў галавой у іншы бок, чым сіблінгі. Ну а што - калі бацькі прыляцяць з твайго боку, ты амаль не маеш канкурэнцыі - раптам пашанцуе? )

Бацькі прыносілі насякомых прыкладна раз у 5 хвілін, прычым звычайна адзін і праз некалькі секунд - другі. Так што малым можна было не пераставаць крычаць пасля прылёту першага, таму што хутка ўсё роўна прыходзілася нагадваць, што яны галодныя, другому.

Так працягвалася вечар і два наступныя дні. А потым там маладыя ластаўкі прапалі. У добры шлях!

Бераг Нёмана ў Гродна,

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі 

Каментары