Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Верабей у вадзе, шэрая варона і чайка-рагатуха

Дакументацыйныя здымкі і відэа

З раніцы было цёмна, ветрана і час ад часу імжыла. Таму ўвечары, калі збіраўся ісці да Нёмана, фоцік браць спярша не хацеў – ну што я здыму там такім надвор’ем? Але ўспомніў, што заўсёды шкадаваў, калі апарат з сабой не браў і вырашыў не правяраць лёс гэтым разам. І не пашкадаваў, што ўсё ж узяў…

Самага пачатку падзеі я не бачыў – г.зн. чаму тая вераб’іная птушка (верабей?) выляцела з купіны трыснягу і вельмі нізка паляцела над вадой. Назіраў толькі сумныя наступствы гэтага. А здарылася вось што: шэрая варона атакавала таго вераб’я зверху і ён плюхнуўся ў ваду. Варона вярнулася, але выхапіць небараку не змагла.

Амаль адразу птушка ўзляцела з паверхні вады, але праляцела нядоўга, пад вуглом у бок берагу, і зноў плюхнулася ў ваду. Тут ужо вароны побач не было і вераб’я стала хутка несці плынню. І тут да яго падляцела маладая чайка-рагатуха (Larus cachinans), села, дастала з вады і стала тапіць, разматваючы ахвярай у паветры і ў вадзе. Стала зразумела, што нават калі верабей яшчэ быў жывы пасля першага пералёту, цяпер ў яго шанцаў выратавацца не засталося.

Чайка перанесла яго на некалькі метраў і зноў села на воду. Паматляла здабычай некалькі секунд і праглынула яе без праблем:

Спачатку я падумаў, што варона дарма атакавала вераб’я (?) падобным чынам, бо шанцаў дастаць яго з вады ў яе не было. Ажно ўспомніў і перачытаў сваю ж гісторыю, у якой гэта, як ні дзіўна, аказалася магчыма.

Нёман у Гродна, 07-10-2021

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Вось, з такіх назіранняў, пацверджаных фота і відэа, прыадкрываюцца таямніцы жыцця дзікіх жывёлін. Некалі нам бацька расказваў, што бачыў на рыбалцы, як шчупак схапіў качаня крыжанкі, і праглынуў. Цяжка было паверыць у такое без доказу... Вельмі цікавы факт, фоткі і відэа.

Дзякуй! Так і ёсць - мне пашчасціла апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы, а вераб'ю (?) - не.

Добрых здымкаў няма, але здаецца, што ўсё ж гэта быў верабей:

птушкі