Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушкі і дзьмухаўцы

зелянушка

Зелянушкі (Carduelis chloris), як і ўсе іншыя нашы насеннеядныя птушкі, якія жывуць у гарадах, ахвотна ядуць насенне дзьмухаўцоў як толькі яно паспее. Але ў адрозненне ад іншых відаў, якія звычайна прылятаюць паласавацца будучымі парашуцікамі ў парах ці нават невялікімі групамі, зелянушкі  могуць гэта рабіць і па-асобку.

Прычым моцная дзюба дазваляе лёгка ўскрываць абалонку насення і выбіраць ці вырываць яго і па аднаму, і нават па некалькі штук, пучкамі. Аднак самае цікавае, што на адным з дзьмухаўцовых схілаў на беразе Нёмана насенне гэтых раслін адначасова елі побач з зелянушкамі і чорнагаловыя шчыгелы, і канаплянкі, і еўрапейскія ўюркі!  І ніхто з іх зелянушкам не перашкаджаў, ажно побач з адным з самцрў зелянушкі вырашыў пад'есці самец дамавога вераб'я, толькі тады зелянушка не вытрымала і прагнала яго.  Але на шчыгелаў вырашыла не звяртаць увагу)

Гродна, 04-05-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары