Заканчэнне. Папярэднія фота-гісторыі тут: І, ІІ, ІІІ і IV і V.
Час, які мне пашчасціла з некалькіх метраў назіраць за хвалямі, з якімі амялушкі (Bombycilla garrulus) наляталі на ягады рабіны, ляцеў хутка. І вось гэтыя раптоўныя налёты нечакана скончыліся. Усё больш птушак з прыкладна сотні, якія прыляцелі есці ягады рабіны і амялы на амаль суседніх дрэвах, пачалі пералятаць на дубы, якія ў скверыку стаяць троху асобна, хаця і зусім недалёка ад іншых дрэваў. І праз 50 хвілін пасля таго, як я ўбачыў пеhшых амялушак на бярозе побач з рабінай, а потым і на рабіне, усе амялушкі перабраліся на дубы - канчаткова ператраўліваць ягады, якія змаглі з'есці ў гэты раз. І тут (гл. адзін са здымкаў бліжэй да канца) нечакана высветлілася, што некаторыя амялушкі зусім не елі рабіну, бо з іх амаль у неператраўленым выглядзе выходзілі толькі ягады амялы)
Адпачынак на дубах не працягваўся доўга і праз некалькі хвілін усе амялушкі, 'свірысценне' якіх стала насільвацца, адляцелі. А на рабіне засталося не так і шмат ягад. Я думаў, што іх хопіць яшчэ на 1, максімум 2 падобных на гэтыя налёты. Але памыляўся...
Гродна, 07-11-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 24.01.2024 - 10:56
Амялушкі - вельмі прыгожыя…
Амялушкі - вельмі прыгожыя птушкі. Мне падабаецца іх песня — цурчаная трэль «свіры-ры-ры-ры-ры», падобная на гучанне жалейкі.