На беразе Нёмана, ад вады, над ёй і далей, на набярэжнай, убачыць белых плісак (Motacilla alba) не праблема. Але так, каб паназіраць за іх паспяховым паляваннем, атрымліваецца нячаста. І вось сёння ўвечары мне пашанавала: самец пліскі с поўнай дзюбай нейкай здабычы прыляцеў ад вады на набярэжную, сеў на ходнік і стаў па ім адбягаць ад мяне.
Па дарозе нешта вывалілася ў яго і я падумаў, што гэта пэўна насякомыя, якіх птушка не змагла ўтрымаць у дзюбе. Але калі падыйшоў бліжэй, то аказалася, што гэта хутка і спраўна адарваная пара крылаў самкі страказы Calopteryx virgo. А калі я праз некалькі секунд нарэшце змог сфатаграфаваць і саму пліску, то ўбачыў, што і другой пары крылаў у страказы ў дзюбе ўжо няма і з яе звісае гатовая вячэра для птушанят, а можа і для гэтага самца, з якой ён і адляцеў уверх па плыні ракі.
Гродна, 22-05-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 24.05.2024 - 09:58
Ведаюць, што ядома, пажыўна,…
Ведаюць, што ядома, пажыўна, а што не ядома. Вельмі добра зняты птушкі. Добрыя фатограф і фотаапарат.
Harrier - 24.05.2024 - 10:02
Дзякуй за добрыя словы…
Дзякуй за добрыя словы. Часам шанцуе ўбачыць і зняць цікавыя моманты.