Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Белая пліска і (сапраўдная) здабыча

белая пліска

На беразе Нёмана, ад вады, над ёй і далей, на набярэжнай, убачыць белых плісак (Motacilla alba) не праблема. Але так, каб паназіраць за іх паспяховым паляваннем, атрымліваецца нячаста. І вось сёння ўвечары мне пашанавала: самец пліскі с поўнай дзюбай нейкай здабычы прыляцеў ад вады на набярэжную, сеў на ходнік і стаў па ім адбягаць ад мяне.

Па дарозе нешта вывалілася ў яго і я падумаў, што гэта пэўна насякомыя, якіх птушка не змагла ўтрымаць у дзюбе. Але калі падыйшоў бліжэй, то аказалася, што гэта хутка і спраўна адарваная пара крылаў самкі страказы Calopteryx virgo. А калі я праз некалькі секунд нарэшце змог сфатаграфаваць і саму пліску, то ўбачыў, што і другой пары крылаў у страказы ў дзюбе ўжо няма і з яе звісае гатовая вячэра для птушанят, а можа і для гэтага самца, з якой ён і адляцеў уверх па плыні ракі.

Гродна, 22-05-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары