Сокал-Пустальга LIVE-2024: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2024: Brest, Belarus 15-ы сезон :: 15th season

1-я гнездавая ніша :: Nest I

5 6
30-03-2024 01-04-2024 03-04-2024 05-04-2024 07-04-2024 09-04-2024
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
04-05-2024 05-05-2024 05-05-2024 05-05-2024 06-05-2024 08-05-2024

 

2-я гнездавая ніша :: Nest II

10-04-2024 12-17-04-2024 14-18-04-2024 23-04-2024

 

14-05-2024

15-05-2024

20-05-2024

      X             

 

 

Comments

Ну, сапраўды пашанцавала птушанятам з такім выдатным бацькам!
Сёння (06.05) у 9:25-9:26 яны усе перад камерамі і вельмі добра бачна, як ён старанна корміць ўсе трое. Акрамя таго, яны усе, у тым ліку і самы маленькі, ужо самастойна спрабуюць разарваць і есці мышэй, і ў іх атрымліваецца. 


Так што калі ўсё пойдзе так, як дагэтуль, гэта значыць, калі харчы будзе дастаткова, можна з пэўнай асцярогай сказаць, што ў іх ёсць добрыя шансы. Хай так будзе!

У 10:35 самец з мокрай ад дажджу галавой прынёс у другую нішу невялікую палёўку, якую адразу выхапіў адзін са старэйшых птушанят. Потым самец адабраў яе, каб падзяліць, але не надоўга - другі са старэйшых выхапіў здабычу і паспрабаваў яе разрываць, прыкрываючы целам у куце. 

птушка

птушка

Зразумела, што мы не ведаем што здарылася з самкай з другой нішы. Але калі яна працяглы час не вяртаецца на гняздо, хутчэй за ўсё гэта нешта сур'ёзнае.

Памер яе кладкі (4 яйкі) і тое, як яна адкладвала іх (з працяглымі і незвычайнымі перапынкамі паміж 2 і 3 і потым паміж 3 і 4-м яйкамі)  сведчыць пра яе яўна ненайлепшы фізіялагічны стан. Яго прычыны могуць быць розныя, але і паважны ўзрост таксама.

Тое, што самец не толькі прыносіць здабычу на гняздо, але і разрывае і корміць птушанят таксама незвычайна, бо звычайна самцы проста не разумеюць, што прынесенае на гняздо трэба яшчэ і разрываць - гэта 'зона адказнасці' самкі.

Таму тое, што мы назіраем, вельмі небанальная гісторыя і няхай яна скончыцца добра для птушанят.  Яны параўнальна актыўныя і ў абагрэве самкі 'не нуждаются', а вось у рэгулярным кармленні так. 

птушка

 

Во втором гнезде давно не видно самки, исправно носит мышей и даже их разрывает и кормит самец, 18.25, 16.00   Пусть знающий человек Harrier       уточит ситуацию.... Папка на редкость заботливый и ответственный.

трудно этому третьему приходится, старший сам  уже дзяубе, а маленькому остаётся только наблюдать за процессом 21.08....мамки нет покормить, ...скорей бы прилетела ...  

Urešcie bačna, što na druhim hniazdzie vyžyli usie 3! 
Heta prosta raunaiecca (amal) cudu, što u hetym hodzie naziraiem. :)
Na pieršym hniazdzie 6 cudounych amal daroslych pustalh, z ich adna užo liataje i viartajecca u hniazdo.
I na druhim try pryhožyja malyšy, z takoj vialikaj roznicaj va uzroscie.

Dzieviac maladych na dva hniozdy, heta bezumouna pospiech. 

Tak što trymajem kulački, kab usie jany paspiachova pakinuli rodnyja hniazdy.

Да, дзіўная сытуацыя! Такая вялікая розніца ва ўзросце  - а можа яшчэ і 4-ы вылупіцца? - значна аблягчае рэдукцыю вывадка калі ежы не будзе хапаць на ўсіх. А ці яе будзе хапаць, залежыць ад самца, бо толькі ён забяспечвае ўсю сям'ю (птушанят, самку і сябе) ежай. Паглядзім як будзе. Ніколі раней такога 'разрыву' паміж вылупленнем птушанят не было. 

Першы вылупіўся 14.05, другі 15.05, а трэці 20.05:

птушка