Сокал-пустальга LIVE-2026: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2026: Brest, Belarus 17-ы сезон :: 17th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6

05-05-2026

07-05-2026

 

10-05-2026

 

 

12-05-2026

 

 

15-05-2026

 

 

 

Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
         

Наш стрым можна падтрымаць ТУТ і атрымаць значок-пін з сокалам-пустальгой.

1-я гнездавая ніша :: Nest I

Comments

Дзякуй, вельмі важнае назіранне, якое многае растлумачыла б.

(ніжэй мая праўдападобная спекуляцыя на аснове таго, што мы бачым і што Вы адзначылі)

У драпежных птушак у самцоў-палігамаў (у якіх ёсць дзве ці больш самкі) першая самка, якая яго выбрала, звычайна застаецца альфай і калі запатрабаванні самак на ежу і ўвагу з боку самца параўнальна невялікія і самец добры і спраўны, ён можа заняць 2 гнездавыя нішы побач і яго можа выбраць і другая самка, якая становіцца бэта. Ён забяспечвае ежай абодвух, але калі ў альфы пачынаюць вылупляцца птушаняты, запатрабаванне ў яе ў ежы павялічваецца і ён пераключаецца на яе і іх патомства, а для бэты часу і ежы паступова ўсё менш. 

Наша ж самка з 1-га гнязда хутчэй за ўсё такая бэта і калі цяпер яна бачыць 'свайго' самца са здабычай, стараецца яе забраць перш, чым ён аддасць яе самцы альфа. А самка альфа хутчэй за ўсё з нейкай 3й гнездавой нішы недзе побач, у якой птушаняты вылупіліся раней за нашу самку.

Шанец ёсць, але невялікі. Птушаняты будуць расці і патрабаваць усё больш ежы, а адбіраць здабычу ад чужога (ці чужых) самцоў увесь час каб іх нармальна карміць наўрацці атрымаецца. 

Паляваць сама яна можа, але для гэтага трэба адлятаць далёка ад гнязда і на параўнальна працяглы час, за які птушаняты, асабліва калі гэта будзе адбывацца рэгулярна, могуць пераахалодзіцца і загінуць - уласная тэрмарэгуляцыя ў іх усталюецца прыкладна на 10-12 дзень жыцця. У найбольшай небяспецы самыя малодшыя - ім будзе найцяжэй выпрошваць ежу і яны будуць хутчэй пераахалоджвацца ў параўнанні са старэйшымі.

Так ці інакш паглядзім як будзе.

Самка з 1-га гнязда пільна сочыць за наваколлем. У 13:29 з крыкам сарвалася з гнязда і паляцела з нішы, але хутка вярнулася з палёўкай і памалу корміць сваіх птушанят, стараючыся не сасковаць з драўлянай перагародкі, бо там зручней разрываць палёўку, якую яна яўна адбрала ў чужога самца.

птушка

 

Дакладна сказаць цяжка, бо шмат што залежыць ад тэмпературы навокал, памераў зародкаў у яйках і часу, на які яны застаюцца без абагрэву. Звычайна 30-40 хвілін без інкубацыі заўважна на развіццё і наступнае вылупленне не ўздзенічаюць. Але таксама важная частата гэтых перапынкаў.