2-я гнездавая ніша :: Nest II
|
05-05-2026 |
07-05-2026 |
10-05-2026
|
12-05-2026
|
15-05-2026
|
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Наш стрым можна падтрымаць ТУТ і атрымаць значок-пін з сокалам-пустальгой.
1-я гнездавая ніша :: Nest I
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.

Comments
Harrier - 20.05.2026 - 19:48
Хутчэй за ўсё я памыліўся і…
Хутчэй за ўсё я памыліўся і самка з 1-га гнязда змагла прынесці рэшткі не шызага, а вялікага галуба (рас. вяхірь)!
Harrier - 20.05.2026 - 19:16
У 18:45 здаецца на 1-е…
У 18:45 здаецца на 1-е гняздо прылятаў самец і нешта прынёс самцы - мільгануў ценьню двойчы.
Harrier - 20.05.2026 - 15:00
У 13:30 самка адляцела на…
У 13:30 самка адляцела на паляванне, а ў 13: 40 зацягнула ў нішу часткова з'едзенага шызага галуба!
Harrier - 20.05.2026 - 10:41
На 1-м гняздзе 4 птушанят…
На 1-м гняздзе 4 птушанят. Самцы часам ужо цяжка іх абаграваць і трымаць пад сабой увесь час.
nataly.d - 20.05.2026 - 11:51
In reply to На 1-м гняздзе 4 птушанят… by Harrier
здаецца, што іх там сапраўды…
здаецца, што іх там сапраўды пяць як ужо пісалі раней, цяжка разглядзець але калі доуга прыглядацца то налічваецца пяць галоў
nataly.d - 20.05.2026 - 11:55
In reply to здаецца, што іх там сапраўды… by nataly.d
(Няма тэмы)
nataly.d - 20.05.2026 - 11:57
In reply to (Няма тэмы) by nataly.d
Пяты за тым, які вышэй…
Пяты за тым, які вышэй стаіць, трохі галава бачна
Юлія С.К. - 20.05.2026 - 14:55
In reply to Пяты за тым, які вышэй… by nataly.d
Мне таксама здаецца, што іх…
Мне таксама здаецца, што іх пяць.
Harrier - 20.05.2026 - 15:01
In reply to Мне таксама здаецца, што іх… by Юлія С.К.
Так, стала бачна, што малых…
Так, стала бачна, што малых ужо 5.
Harrier - 19.05.2026 - 19:15
У 17:44 самка з 1-га гнязда…
У 17:44 самка з 1-га гнязда сарвалася з крыкамі і хутка вярнулася з яшчаркай - адабрала чужую. Корміць птушанят.
Harrier - 19.05.2026 - 17:35
У 17:21-23 самка з 1-га…
У 17:21-23 самка з 1-га гнязда двойчы коратка адлятала, але абодва разы вярнулася пустая. Потым дастала недалёка ад птушанят заднюю частку палёўкі, троху паела сама і цяпер корміць малых.
nataly.d - 20.05.2026 - 08:11
In reply to У 17:21-23 самка з 1-га… by Harrier
Учора (19.05) ў 9:25 самец…
Учора (19.05) ў 9:25 самец прыляцеў з яшчаркай, самка хутка у яго забрала здабычу і ен паляцеў, самец у кадр не папаў , але цень другой птушкі была добра відная, так мабыць ён трохі носіць здабычу але самка адбірае яе на подлёце?
Harrier - 20.05.2026 - 09:55
In reply to Учора (19.05) ў 9:25 самец… by nataly.d
Дзякуй, вельмі важнае…
Дзякуй, вельмі важнае назіранне, якое многае растлумачыла б.
(ніжэй мая праўдападобная спекуляцыя на аснове таго, што мы бачым і што Вы адзначылі)
У драпежных птушак у самцоў-палігамаў (у якіх ёсць дзве ці больш самкі) першая самка, якая яго выбрала, звычайна застаецца альфай і калі запатрабаванні самак на ежу і ўвагу з боку самца параўнальна невялікія і самец добры і спраўны, ён можа заняць 2 гнездавыя нішы побач і яго можа выбраць і другая самка, якая становіцца бэта. Ён забяспечвае ежай абодвух, але калі ў альфы пачынаюць вылупляцца птушаняты, запатрабаванне ў яе ў ежы павялічваецца і ён пераключаецца на яе і іх патомства, а для бэты часу і ежы паступова ўсё менш.
Наша ж самка з 1-га гнязда хутчэй за ўсё такая бэта і калі цяпер яна бачыць 'свайго' самца са здабычай, стараецца яе забраць перш, чым ён аддасць яе самцы альфа. А самка альфа хутчэй за ўсё з нейкай 3й гнездавой нішы недзе побач, у якой птушаняты вылупіліся раней за нашу самку.
Burry - 19.05.2026 - 13:21
Кажется, в первом гнезде…
Кажется, в первом гнезде вылупился пятый птенец.
nataly.d - 20.05.2026 - 08:00
In reply to Кажется, в первом гнезде… by Burry
Не, самка ужо адкаціла пятае…
здаецца што так
Snezhinka - 19.05.2026 - 13:04
В 11:34 самка с 1го гнезда…
В 11:34 самка с 1го гнезда вылетела и быстро вернулась с ящеркой. Есть ли шанс у неё выкормить птенцов? Я так понимаю, самец их не кормит
Harrier - 19.05.2026 - 17:30
In reply to В 11:34 самка с 1го гнезда… by Snezhinka
Шанец ёсць, але невялікі…
Шанец ёсць, але невялікі. Птушаняты будуць расці і патрабаваць усё больш ежы, а адбіраць здабычу ад чужога (ці чужых) самцоў увесь час каб іх нармальна карміць наўрацці атрымаецца.
Паляваць сама яна можа, але для гэтага трэба адлятаць далёка ад гнязда і на параўнальна працяглы час, за які птушаняты, асабліва калі гэта будзе адбывацца рэгулярна, могуць пераахалодзіцца і загінуць - уласная тэрмарэгуляцыя ў іх усталюецца прыкладна на 10-12 дзень жыцця. У найбольшай небяспецы самыя малодшыя - ім будзе найцяжэй выпрошваць ежу і яны будуць хутчэй пераахалоджвацца ў параўнанні са старэйшымі.
Так ці інакш паглядзім як будзе.
Harrier - 19.05.2026 - 12:27
У 11:09 самка з крыкамі…
У 11:09 самка з крыкамі зляцела з 1-га гнязда, але хутка вярнулася пустая. Стала бачна, што птушанят 4 і ніхто пакуль што не вылупіўся з яйка.
Harrier - 18.05.2026 - 13:33
Самка з 1-га гнязда пільна…
Самка з 1-га гнязда пільна сочыць за наваколлем. У 13:29 з крыкам сарвалася з гнязда і паляцела з нішы, але хутка вярнулася з палёўкай і памалу корміць сваіх птушанят, стараючыся не сасковаць з драўлянай перагародкі, бо там зручней разрываць палёўку, якую яна яўна адбрала ў чужога самца.
Harrier - 18.05.2026 - 11:38
На 1-м гняздзе ўжо 4…
На 1-м гняздзе ўжо 4 птушанят.
Harrier - 17.05.2026 - 19:04
У 19:02 самка з 1-га гнязда…
У 19:02 самка з 1-га гнязда з крыкамі зляцела і хутка вярнулася з грызуном - хутчэй за ўсё зноў адабрала здабычу ў чужога самца.
Юлія С.К. - 17.05.2026 - 17:38
Здаецца, там ужо трое ў…
Здаецца, там ужо трое ў першым гняздзе? 😊 Бачу тры галоўкі.
Harrier - 17.05.2026 - 14:51
У 2-м гняздзе застаецца 5…
У 2-м гняздзе застаецца 5 яек. Хутчэй за ўсё больш не будзе.
Harrier - 17.05.2026 - 14:13
У 14:11 самка з 1-га гнязда…
У 14:11 самка з 1-га гнязда зляцела і вярнулася з грызуном! Забрала ў чужога самца?
Малых 3.
Harrier - 17.05.2026 - 13:44
У 13:35 самка на 1-м гняздзе…
У 13:35 самка на 1-м гняздзе другі раз пайшла пад камеру, узяла там нешта і корміць птушанят, час ад часу 'цокаючы' каб прыцягнуць іх увагу да сябе і ежы.
Harrier - 17.05.2026 - 13:32
У 1-м гняздзе ўжо 3 малых…
У 1-м гняздзе ўжо 3 малых мінімум (можа і 4?).
Harrier - 16.05.2026 - 17:27
Cамка з 1й нішы вярнулася…
Cамка з 1й нішы вярнулася пустая ў 16:18 і з'ядае шкарлупінне.
Калі так пойдуць справы (без самца з рэгулярнай ежай), то птушаняты хутчэй за ўсё не выжывуць (
Harrier - 16.05.2026 - 14:40
У 14: 39 самкі на 1-м…
У 14: 39 самкі на 1-м гняздзе няма і на нашых вачах вылупляецца 2-і малы.
Юлія С.К. - 16.05.2026 - 16:00
In reply to У 14: 39 самкі на 1-м… by Harrier
Новае жыццё прыйшло ў сьвет…
Новае жыццё прыйшло ў сьвет. 🥰
Як жа ж няпроста пакідаць яйка!
З народзінамі, птушаняты! 🤗
Harrier - 16.05.2026 - 14:29
На 1-м гняздзе вылупіўся…
На 1-м гняздзе вылупіўся першы малы!