Палявы сезон-2009” – такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая гэтымі днямі экспануецца ў фае раённай гімназіі. Яна прымеркавана да Міжнароднага года біяразнастайнасці, якім па рашэнні ААН быў аб’яўлены 2010г. Фотавыставу дапамаглі арганізаваць: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, юныя арнітолагі – члены гуртка “Крылаты дазор” пад кіраўніцтвам настаўніцы Алы Чуль і Дзяніс Кіцель, студэнт БрДУ імя А.С.Пушкіна і яго мама – Алёна Кіцель.
На 30 фотаздымках можна ўбачыць розных птушак роднага краю. У аб’ектыў фотакамеры трапілі буслы, белы і чорны, шуляк, шэрая кугакаўка, сокал-пустальга… Праз здымкі аўтары змаглі адлюстраваць прыгажосць беларускіх мясцін, прыкмеціць і зафіксаваць незвычайнае ў звычайным. Усе прадстаўленыя работы, на думку наведвальнікаў, паказваюць шчырае захапленне непаўторнасцю роднай прыроды і жаданнем зберагчы яе для будучых пакаленняў.
Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых далучыцца да дзіўнага і таямнічага свету крылатых сяброў.
Мікалай НАВУМЧЫК
Фота аўтара.
На здымку: Дзяніс Кіцель, адзін з ініцыятараў выставы.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
vasilisa - 20.03.2010 - 23:22
Как всегда- здорово!
Как всегда- здорово!
Harrier - 20.03.2010 - 23:32
In reply to Как всегда- здорово! by vasilisa
Дзяніс, бачу сярод здымкаў і
Дзяніс, бачу сярод здымкаў і рапуху, якая сядзела на маёй трубе пад час нашай жнівенскай выправы на калонію бакланаў у вусце Лані. Так што не аднымі птушкамі багата фотавыстава?:)
Ёсьць пажаданьне - калі яна павандруе ў іншыя месцы, можа лепш замяніце падложку пад здымкамі на чорны колер - здымкі будуць па іншаму глядзецца. Для гэтага выдатна пасуюць вялікія - А1 - аркушы дызайнерскай паперы.
А мы нашу фотавыставу сёньня перавезьлі з гімназіі ў 35 школу, на наступным тыдні там будзе яе адкрыцьцё.
biot - 20.03.2010 - 23:36
In reply to Дзяніс, бачу сярод здымкаў і by Harrier
Дима, ты прав, на
Дима, ты прав, на фотовыставке не только птицы. Присутствуют также и другие животные, а также есть сцены "Орнитологи в работе".
Что касается подложки, то можно попробовать, но для этого нужны финансы. В настоящее время мы ими не располагаем. Разве что можем новую заявку написать на минипроект. :-)
Harrier - 21.03.2010 - 00:18
In reply to Дима, ты прав, на by biot
Раней такі аркуш каштаваў
Раней такі аркуш каштаваў каля 6 тыс, аднаго хапае на 6 падложак. Калі ў вас каля 30 здымкаў, не думаю, што гэта занадта дорага. За тое выстава будзе глядзецца нашмат лепш. А купленыя гады 4 назад і зробленыя падложкі мы выкарыстоўваем дагэтуль.
vasilisa - 21.03.2010 - 07:04
Там темное фойе, свет
Там темное фойе, свет включается редко. Я думаю, темная подложка в данном месте будет лишней.
Harrier - 21.03.2010 - 11:34
In reply to Там темное фойе, свет by vasilisa
Калі вы зьбіраецеся паказваць
Калі вы зьбіраецеся паказваць выставу толькі там, канешне, не трэба дадатковых захадаў. Калі ж яшчэ і ў іншых месцах - можна паспрабаваць палепшыць яе выгляд.
А ў цёмных месцах фотаздымкі ўвогуле лепш не вешаць - яны не будуць успрымацца такімі, якімі ёсьць. Аднак калі выбару няма...