У гімназіі Маларыты адкрылася фотавыстаўка Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ

20.03.2010 - 21:58 | biot

     Палявы сезон-2009” – такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая гэтымі днямі экспануецца ў фае раённай гімназіі. Яна прымеркавана да Міжнароднага года біяразнастайнасці, якім па рашэнні ААН быў аб’яўлены 2010г. Фотавыставу дапамаглі арганізаваць: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, юныя арнітолагі – члены гуртка “Крылаты дазор” пад кіраўніцтвам настаўніцы Алы Чуль і Дзяніс Кіцель, студэнт БрДУ імя А.С.Пушкіна і яго мама – Алёна Кіцель. 

     На 30 фотаздымках можна ўбачыць розных птушак роднага краю. У аб’ектыў фотакамеры трапілі буслы, белы і чорны, шуляк, шэрая кугакаўка, сокал-пустальга… Праз здымкі аўтары змаглі адлюстраваць прыгажосць беларускіх мясцін, прыкмеціць і зафіксаваць незвычайнае ў звычайным. Усе прадстаўленыя работы, на думку наведвальнікаў, паказваюць шчырае захапленне непаўторнасцю роднай прыроды і жаданнем зберагчы яе для будучых пакаленняў.

 

Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых далучыцца да дзіўнага і таямнічага свету крылатых сяброў.

 

Мікалай НАВУМЧЫК

 

Фота аўтара.

 

На здымку: Дзяніс Кіцель, адзін з ініцыятараў выставы. 

Comments

Дзяніс, бачу сярод здымкаў і рапуху, якая сядзела на маёй трубе пад час нашай жнівенскай выправы на калонію бакланаў у вусце Лані. Так што не аднымі птушкамі багата фотавыстава?:)

Ёсьць пажаданьне - калі яна павандруе ў іншыя месцы, можа лепш замяніце падложку пад здымкамі на чорны колер - здымкі будуць па іншаму глядзецца. Для гэтага выдатна пасуюць вялікія - А1 - аркушы дызайнерскай паперы.

А мы нашу фотавыставу сёньня перавезьлі з гімназіі ў 35 школу, на наступным тыдні там будзе яе адкрыцьцё.

Дима, ты прав, на фотовыставке не только птицы. Присутствуют также и другие животные, а также есть сцены "Орнитологи в работе".

Что касается подложки, то можно попробовать, но для этого нужны финансы. В настоящее время мы ими не располагаем. Разве что можем новую заявку написать на минипроект. :-)

Раней такі аркуш каштаваў каля 6 тыс, аднаго хапае на 6 падложак. Калі ў вас каля 30 здымкаў, не думаю, што гэта занадта дорага. За тое выстава будзе глядзецца нашмат лепш. А купленыя гады 4 назад і зробленыя падложкі мы выкарыстоўваем дагэтуль.

Калі вы зьбіраецеся паказваць выставу толькі там, канешне, не трэба дадатковых захадаў. Калі ж яшчэ і ў іншых месцах - можна паспрабаваць палепшыць яе выгляд.

А ў цёмных месцах фотаздымкі ўвогуле лепш не вешаць - яны не будуць успрымацца такімі, якімі ёсьць. Аднак калі выбару няма...