Берасцейскія бёдуотчары сталі першымі ў Беларусі ўладальнікамі новага вызначальніка

    Інтрыга пад час чарговага конкурсу нашага сайту на лепшы рэпартаж з Сусветных дзён назіранняў за птушкамі, якія штогод адбываюцца ў першыя выходныя кастрычніка, аказалася зусім незапланаванай. Што праўда, лепшы рэпартаж быў выбраны нашымі карыстальнікамі з добрым адрывам ад супернікаў і ім стаў Birdwatch 2009 глазами Raptors ( конкурсный репортаж), які падрыхтавалі Эла Данцова і Аляксей Ківачук. Аднак абяцаны прыз – найлепшы сучасны вызначальнік птушак Collins Birds Guide знік з продажаў па усёй Еўропе, і мы не змаглі яго набыць каб даслаць пераможцам.

 

    Аказалася, што аўтары і выдавецтва падрыхтавалі яго перавыданне, таму першы выпуск і знік з крамаў. Аднак з’яўлення перавыданага і дапоўненага вызначальніка прыйшлося чакаць да сярэдзіны лютага гэтага году. А потым яшчэ месяц на тое, каб вызначальнік з Вялікабрытаніі прыехаў у Беларусь.  

    Але добра ўсё тое, што добра заканчваецца. І заслужаная ўзнагарода дасланая сям’е берасцейскіх бёдуотчараў. Наколькі нам вядома, пакуль гэта адзіны асобнік новага вызначальніка ў нашай краіне.  

    Яшчэ раз віншуем з перамогай і запрашаем і далей удзельнічаць у конкурсах нашага сайту на карысць людзей і птушак.

Дзьмітры Вінчэўскі

На гэтую тэму:

Першыя рэцэнзіі на другое выданне „Collins Bird Guide”

 

Comments

 Віншую! Добрая кніга. У цвёрдай вокладцы выглядае намнога лепш.

П.С. Першы пэўна апынуўся у Гомелі, яшчэ у канцы лютага... ;))

Браў у Amazon.co.uk. з ёй набыў і гэту: "Birds of Europe" Lars Jonsson; Paperback;
 Доўга чакаў канешне. Заказаў 23 студзеня а даставілі амаль праз месяц. Але другога выбару няма.

Справа ў тым, што выйшла кніга афіцыйна толькі ў сярэдзіне лютага - таму і пачакаць прыйшлося! А я і не ведаў, што Амазон з Беларусьсю ўжо працуе - раней казалі знаёмыя, што баяцца і не прымаюць замовы. Добрая навіна.

Я глядзеў перавыданьне Свэнсана - мне падалося, што дорага. Але калі ёсьць магчымасьць, трэба мець, канешне.

Тады зразумела... Набыў першы пункт http://www.amazon.co.uk/s/ref=nb_sb_noss?url=search-alias%3Daps&field-keywords=Birds+of+Europe&x=0&y=0, але напэўна гэта не апошняе выданне. А з Амазонам усё неяк хутка атрымалася. Раней казалі, што з карткамі могуць быць праблемы, але з маёй Visa Electron усё было добра. Заказ адпрвіў, у наступны дзень яго ўжо апрацавалі. Перад заказам, на картку трэба пакласць грошы ў бел. рублях, а знімуцца яны самі ў пераліку на фунты. Дастаўку трэба выбіраць самую танную. Такая ідзе больш часу, таму, што поштай. Астатнія праз Мінск - атрымоўваецца хутчэй і на многа даражэй, ды яшчэ і мытня можа дадаць праблемы.  Не ведаў, што ўсё так проста, калі сам не паспрабаваў.

Паглядзеў зараз - кошты абалдзенныя! Collins Bird Guide by Lars Svensson, Killian Mullarney, Dan Zetterstrom, and Peter J. Grant (Paperback - 4 Mar 2010) Buy new£17.99 £11.19   10 new from £11.19 А колькі каштуе перасылка ў Беларусь?

Так выглядае рахунак:

Delivery Method: Standard 
Delivery Preference:Group my items into as few deliveries as possible
Subtotal of Items:  
£28.04
Postage & Packing:  
£10.97
------ 
Total before VAT:  
£39.01
VAT:  
£0.00
------ 
Total:  
£39.01
Promotional Gift Certificates:  
-£0.00
 Total for this order:  
£39.01
 

Кошт перасылкі = £10.97

Вось знайшоў падрабязныя інструкцыі па расейску для замовы вызначальнікаў (ды іншага) на Амазон.ком

http://birder.ru/page.php?43 

Няма толькі падказак, што звычайна на amazon.com.uk кніжкі таньней і дастаўка будзе таньнейшаю чым са Штатаў.

Вопрос к тем, у кого есть этот новый определитель. Под каким латинским названием проходит в нем голубая сорока. Дело в том, что прочитал в  декабрьском номере журнала World Birdwatch за 2002 год, что теперь голубую сороку выделили в два отдельных вида, и теперь европейская проходить должна под названием Cyanopica cooki Iberian Magpie, а восточная так и осталась Cyanopica cyanus. Вот и интересно, как в новом издании? И где можно заказать (купить) сие издание?

Аісток, 2 новых вызначальнікі павінны прывезьці з Вялікабрытаніі на наступным тыдні. Тады змагу сказаць і кошт, і як можна будзе адзін набыць праз мяне (?).