Інтрыга пад час чарговага конкурсу нашага сайту на лепшы рэпартаж з Сусветных дзён назіранняў за птушкамі, якія штогод адбываюцца ў першыя выходныя кастрычніка, аказалася зусім незапланаванай. Што праўда, лепшы рэпартаж быў выбраны нашымі карыстальнікамі з добрым адрывам ад супернікаў і ім стаў Birdwatch 2009 глазами Raptors ( конкурсный репортаж), які падрыхтавалі Эла Данцова і Аляксей Ківачук. Аднак абяцаны прыз – найлепшы сучасны вызначальнік птушак Collins Birds Guide знік з продажаў па усёй Еўропе, і мы не змаглі яго набыць каб даслаць пераможцам.
Аказалася, што аўтары і выдавецтва падрыхтавалі яго перавыданне, таму першы выпуск і знік з крамаў. Аднак з’яўлення перавыданага і дапоўненага вызначальніка прыйшлося чакаць да сярэдзіны лютага гэтага году. А потым яшчэ месяц на тое, каб вызначальнік з Вялікабрытаніі прыехаў у Беларусь.
Але добра ўсё тое, што добра заканчваецца. І заслужаная ўзнагарода дасланая сям’е берасцейскіх бёдуотчараў. Наколькі нам вядома, пакуль гэта адзіны асобнік новага вызначальніка ў нашай краіне.
Яшчэ раз віншуем з перамогай і запрашаем і далей удзельнічаць у конкурсах нашага сайту на карысць людзей і птушак.
Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Першыя рэцэнзіі на другое выданне „Collins Bird Guide”
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Паходнік - 24.03.2010 - 23:23
Берасцейшчына наперад !!!!:)
-paleshuk- - 25.03.2010 - 13:29
In reply to Берасцейшчына наперад !!!!:) by Паходнік
Віншую! Добрая кніга. У
Віншую! Добрая кніга. У цвёрдай вокладцы выглядае намнога лепш.
П.С. Першы пэўна апынуўся у Гомелі, яшчэ у канцы лютага... ;))
Harrier - 25.03.2010 - 15:00
In reply to Віншую! Добрая кніга. У by -paleshuk-
Ну тады першая ў мяккай
Ну тады першая ў мяккай вокладцы ў Брэсце :)
Ў цьвёрдай не зусім палявы варыянт, але надзейней, канешне.
-paleshuk- - 25.03.2010 - 15:12
In reply to Ну тады першая ў мяккай by Harrier
У гэтым выпадку - галоўным
У гэтым выпадку - галоўным застаецца тое, што ўнутры. ;)
Harrier - 25.03.2010 - 15:59
In reply to У гэтым выпадку - галоўным by -paleshuk-
Цікава, а гэтую першую -
Цікава, а гэтую першую - адкуль прывезьлі?
-paleshuk- - 25.03.2010 - 16:06
In reply to Цікава, а гэтую першую - by Harrier
Браў у Amazon.co.uk. з ёй
Браў у Amazon.co.uk. з ёй набыў і гэту: "Birds of Europe" Lars Jonsson; Paperback;
Доўга чакаў канешне. Заказаў 23 студзеня а даставілі амаль праз месяц. Але другога выбару няма.
Harrier - 25.03.2010 - 16:34
In reply to Браў у Amazon.co.uk. з ёй by -paleshuk-
Справа ў тым, што выйшла
Справа ў тым, што выйшла кніга афіцыйна толькі ў сярэдзіне лютага - таму і пачакаць прыйшлося! А я і не ведаў, што Амазон з Беларусьсю ўжо працуе - раней казалі знаёмыя, што баяцца і не прымаюць замовы. Добрая навіна.
Я глядзеў перавыданьне Свэнсана - мне падалося, што дорага. Але калі ёсьць магчымасьць, трэба мець, канешне.
-paleshuk- - 25.03.2010 - 17:25
In reply to Справа ў тым, што выйшла by Harrier
Тады зразумела... Набыў першы
Тады зразумела... Набыў першы пункт http://www.amazon.co.uk/s/ref=nb_sb_noss?url=search-alias%3Daps&field-keywords=Birds+of+Europe&x=0&y=0, але напэўна гэта не апошняе выданне. А з Амазонам усё неяк хутка атрымалася. Раней казалі, што з карткамі могуць быць праблемы, але з маёй Visa Electron усё было добра. Заказ адпрвіў, у наступны дзень яго ўжо апрацавалі. Перад заказам, на картку трэба пакласць грошы ў бел. рублях, а знімуцца яны самі ў пераліку на фунты. Дастаўку трэба выбіраць самую танную. Такая ідзе больш часу, таму, што поштай. Астатнія праз Мінск - атрымоўваецца хутчэй і на многа даражэй, ды яшчэ і мытня можа дадаць праблемы. Не ведаў, што ўсё так проста, калі сам не паспрабаваў.
Harrier - 25.03.2010 - 17:35
In reply to Тады зразумела... Набыў першы by -paleshuk-
Паглядзеў зараз - кошты
£17.99£11.19 10 new from £11.19 А колькі каштуе перасылка ў Беларусь?-paleshuk- - 25.03.2010 - 22:20
In reply to Паглядзеў зараз - кошты by Harrier
Так выглядае
Так выглядае рахунак:
Delivery Method: Standard
Delivery Preference:Group my items into as few deliveries as possible
Subtotal of Items:
£28.04
Postage & Packing:
£10.97
------
Total before VAT:
£39.01
VAT:
£0.00
------
Total:
£39.01
Promotional Gift Certificates:
-£0.00
Total for this order:
£39.01
Кошт перасылкі = £10.97
Harrier - 26.03.2010 - 01:06
In reply to Так выглядае by -paleshuk-
Калі прыняць 5 фунтаў за
Калі прыняць 5 фунтаў за кнігу, атрымліваецца прымальна...
Harrier - 26.03.2010 - 16:45
In reply to Калі прыняць 5 фунтаў за by Harrier
Вось знайшоў падрабязныя
Вось знайшоў падрабязныя інструкцыі па расейску для замовы вызначальнікаў (ды іншага) на Амазон.ком
http://birder.ru/page.php?43
Няма толькі падказак, што звычайна на amazon.com.uk кніжкі таньней і дастаўка будзе таньнейшаю чым са Штатаў.
Berkut - 26.03.2010 - 19:29
In reply to Вось знайшоў падрабязныя by Harrier
Спасибо большое за
Спасибо большое за определитель!!! Сегодня забрали с почты:)
aistok - 17.06.2010 - 13:39
In reply to Берасцейшчына наперад !!!!:) by Паходнік
Вопрос к тем, у кого есть
Вопрос к тем, у кого есть этот новый определитель. Под каким латинским названием проходит в нем голубая сорока. Дело в том, что прочитал в декабрьском номере журнала World Birdwatch за 2002 год, что теперь голубую сороку выделили в два отдельных вида, и теперь европейская проходить должна под названием Cyanopica cooki Iberian Magpie, а восточная так и осталась Cyanopica cyanus. Вот и интересно, как в новом издании? И где можно заказать (купить) сие издание?
Harrier - 17.06.2010 - 17:07
In reply to Вопрос к тем, у кого есть by aistok
Аісток, 2 новых вызначальнікі
Аісток, 2 новых вызначальнікі павінны прывезьці з Вялікабрытаніі на наступным тыдні. Тады змагу сказаць і кошт, і як можна будзе адзін набыць праз мяне (?).
aistok - 17.06.2010 - 18:05
In reply to Аісток, 2 новых вызначальнікі by Harrier
Зразумеу, дзякую.
Зразумеу, дзякую.
Aleu - 17.06.2010 - 19:52
В новом определителе, увы,
В новом определителе, увы, есть только Cyanopica cyanus.