З 7.50 да пр. 11.20. З ранку +3С, удзень каля +10, паўночны вецер.
Зноў мне пашчасьціла разам са здымачнай групай праграмы “Ў аб’ектыве натураліста” Гарадзенскага абласнога ТБ з’ездзіць у цікавае месца. З самага ранку пачало падымацца сонца, але было холадна, і паўсюль, асабліва над вадой, трымаўся туман. Перад Грайна мы завіталі на водасховішча ў Луцкаўлянах. Вада там выглядала нацягнутай і нерухомай фальгой. Навакольныя зарасьнікі з супрацьлеглых берагоў і нават не вельмі зграбныя дамкі прыгожа адлюстроўваліся і разам з невялікім пасам тумана прасіліся на фота. Далёка ад дарогі і ад нас пад супрацьлеглым берагам плавалі прыгажуны 5 самцоў і 3 самкі качкі-лапаноскі, 5 чубатых ныркоў, 4 вялікія коўры, 2 баклана і зусім нечаканая птушка – самец вялікага савука. Мы доўга разглядалі яго ў трубу, спадзеючыся, што раптам гэта доўганосы савук. Але марна. На балоце значна ўпала вада, левая частка засталася амаль без вялікіх вадзяных прастораў. Каля канца дамбы вакол нас такавалі некалькі бакасаў, але рэшткі тумана хутка зьнікалі і іх пакручасты палёт рабіўся ўсё больш заўважным. Праз трубу мы разгледзелі 2х лебедзей-клікуноў і адразу ўзрадаваліся, што недарма сюды прыехалі. Бо менавіта клікуны павінны былі стаць аднымі з галоўных герояў праграмы. Віталік узрадаваўся не менш за мяне, бо для яго гэта быў чарговы новы від у асабісты сьпіс. Апэратар Андрэй з задавальненьнем засяродзіўся на шматлікіх разнастайных павуцінках, якія разам з гальлём літаральна зіхацелі на сонцы з-за кропляў расы-туману. І тут адбыліся дзьве нечаканыя рэчы. Першая: спачатку з боку Сьвіслачы, а праз нейкі час з боку Грайна раздаліся буханьні чаплі-бугая (Botaurus stellaris). Я яго тут чуў упершыню. Другая: Раптам сонца хутка пачало засоўвацца небачнымі, але шчыльнымі аблокамі, адразу і паўсюль падняўся моцны туман. Стала холадна. Як на зло з туману выляцелі на нас, а потым паляцелі за Сьвіслач 4 клікуны! Добра, што апэратар пасьпеў іх зьняць! Бо я зусім не быў упэўнены, што якія-небудзь іншыя клікуны засталіся на балоце ці каля яго… Мы выйшлі з дамбы і паволі пачалі набліжацца да адкрытай вады, якая бялела плямкамі лебедзяў. І тут зноў прыемная неспадзяванка – перад намі ў трысьнягу пачаў сьпяваць ПГГ самец звычайнай чаротаўкі (Acrocephalus schoenobaenus)! А з-за дарогі ды з нашага боку балота мы дакладна пачулі бесперапынныя гукі цвыркуноў (Locustella naevia(?)(ПГГ). А хутка ў трубу я разгледзеў спачатку 2х, а потым яшчэ аднаго клікуна сярод 28 шыпуноў. Ёсьць што здымаць! Праз нейкі час сонца зноў вызірнула і туман таксама хутка зьнік, як і з’явіўся. Мы ішлі ўздоўж балота, калі нечакана спераду выляцелі 3 гуся, зрабілі кола і селі бліжэй да дамбы! Шэрыя гусі! І хаця я ўжо меў колькі фільмікаў з іх удзелам, зробленыя на моры ў Швэцыі, я вырашыў вярнуцца і паспрабаваць зьняць іх на Радзіме. Гусі падпусьцілі на прымальную для мяне і трубы адлегласьць, час ад часу дастаючы зялёныя кавалкі сьвежых расьлін (можа рагозу?). Я пакліка Віталіка і Андрэя, і яны змаглі здалёк паздымаць гусей і на камэру, і на фоцік. Шмат дзе чуліся галасы кулікоў-случкоў, а таксама такуючых кнігавак. За Ярмолічамі на амаль перасохлай раней вялікай калужыне нікога не было. Група закончыла здымкі каля прыгожага старога гнязда з парай буслоў зьверху. І хутка мы ўжо вярталіся дамоў. На здымках: зьверху тройка шэрых гусей Клікун прыводзіць сябе ў парадак у тумане Шлюбныя гульні шыпуноў Шэрыя гусі ўзнаўляюць свае сілы сьвежай зелянінай Адна са шматлікіх ярмоліцкіх пар белага бусла
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
АВ (госць) - 15.04.2009 - 00:19
можа аер ядуць? Вось так
Harrier - 15.04.2009 - 01:05
In reply to можа аер ядуць? Вось так by АВ (госць)
Можа і аер... Цікава, што
Можа і аер... Цікава, што толькі там вядомае гнездаваньне віда на Гарадзеншчыне... Можа зноў загняздуюць?
АВ (госць) - 15.04.2009 - 09:54
In reply to Можа і аер... Цікава, што by Harrier
вядомае Сямашку? Але ж птушкі
Harrier - 15.04.2009 - 11:39
In reply to вядомае Сямашку? Але ж птушкі by АВ (госць)
Не, не Сямашку.
Не, не Сямашку. Каманда-чэмпіён пад час Бёдрэйса-2005 (?) адзначыла там вывадак гусей. На першым ніжнім здымку бачна, што адна гусь з ружовай дзюбай, а дзьве іншых з аранжавымі.
АВ (госць) - 15.04.2009 - 11:50
In reply to Не, не Сямашку. by Harrier
вывадак у верасні - яшчэ не
Harrier - 15.04.2009 - 11:59
In reply to вывадак у верасні - яшчэ не by АВ (госць)
На фільміках і здымках колер
На фільміках і здымках колер добра адрозьніваецца, так што гэта не асаблівасьць, якая з'явілася пасьля падрыхтоўкі вывявы да выкладаньня на сайт. На жаль, паляўнічыя і там ходзяць, на дамбе бачылі адну гільзу, ды і ў пазамінулы раз 2 паляўнічых зльлевага боку, якія ішлі ад шашы.
У гэтым годзе плануюцца геабатанічныя дасьледаваньні, потым улікі вяртлявай чаротаўкі. Так што заўважыць будзе можна. Калі будзе што...
АВ (госць) - 25.04.2009 - 00:03
In reply to На фільміках і здымках колер by Harrier
По Чарнецкому (Птушки Еуропы)
АВ (госць) - 29.04.2009 - 12:37
In reply to По Чарнецкому (Птушки Еуропы) by АВ (госць)
на Волме 6 серых гусей (три
Pandion - 26.05.2009 - 23:49
In reply to на Волме 6 серых гусей (три by АВ (госць)
Я таксама праглядзеў сваіх
Я таксама праглядзеў сваіх гусей і заўважыў, што мне зазвычай трапляюцца ружовадзюбыя . . .
вось не так даўно знайшоў некалькі гнезд, на іх таксама "ружовы падвід"
Pandion - 26.05.2009 - 01:46
In reply to на Волме 6 серых гусей (три by АВ (госць)
А вось яшчэ цікавыя падвіды,і
А вось яшчэ цікавыя падвіды,і не толькі Шэрага гуся . . .
Harrier - 26.05.2009 - 10:47
In reply to А вось яшчэ цікавыя падвіды,і by Pandion
Эх, Pandion! Што ж ты такія
Эх, Pandion! Што ж ты такія здымкі ў камэнтары вешаеш - напішы Назіраньне - пусьць нават кароценькае - будзе ўсім бачнае і да месца. Хаця б дзе, калі і якім чынам.
АV (госць) - 26.05.2009 - 11:16
In reply to А вось яшчэ цікавыя падвіды,і by Pandion
A.fabalis fabalis по
Kiolk - 26.05.2009 - 15:44
In reply to По Чарнецкому (Птушки Еуропы) by АВ (госць)
Невялічкае пытанне.... Як
Невялічкае пытанне....
Як справы з кулікамі на Волме, асабліва па восені...
АV (госць) - 26.05.2009 - 16:10
In reply to Невялічкае пытанне.... Як by Kiolk
пачыная з сярэдзіны жніўня
Kiolk - 26.05.2009 - 17:45
In reply to пачыная з сярэдзіны жніўня by АV (госць)
Не, але гэтай восенню трэба
Не, але гэтай восенню трэба будзе абавязкова паглядзець...