= На палессе за птушкамі =

     На гэты раз напрамак – возера Белае.  Месца найцікавейшае! З паўночнага боку возера знаходзіцца ТВП “Чырвонае”, а з паўднёвага ТВП “Рыбгас белае”.  Ды яшчэ і па дарозе ад Гомеля да рыбгаса трэба будзе перасякаць ТВП “Старая Віць”. Без сумнёву птушкі будуць! Але галоўная мэта – пачуць, убычыць ток цецярукоў.

… Палі ўжо ажылі. Дзесці яны змянілі свае шэрыя абрусы на зялёныя. Смачны зялёны колер, малады, вясёлы. Промні вясновага сонейка пяшчотна грэюць азімку. Ад іх яна пераліваецца і іскрыцца.

 Так, гледзячы па старанах, ужо праехаў рачулку Ненач. Перад ёй невялікая сетка міліяратыўных каналаў. У гэтым месцы чалавек паклапоціўся аб буслах. Уздоўж дарогі, на спецыяльна зробленых падстаўках з слупоў і колаў, птушкі пабудавалі каля 15 гнёзд. Большасць з іх заселена бусламі.

… Прылёг. Праз дзірку для аб’ектыву бачу мноства зорак. Ціхая ноч. У радыусе пяці кіламетраў ад мяне, толькі лес, балота, і птушкі не спяць разам са мной. Чую галасы крыжанак, дробі дзятлаў. Ужо пачалі квакаць жабы ці лягушкі. Па гукам чую, як пара качак праляцела над маім скрадком. Праз нейкі час, дзесці здалёк, чую галасы гусей. Паступова набліжаюцца, нібы спецыяльна хочуць падразніць  мяне. Здзекваюцца. Галасы чую ўсё бліжэй, здаецца яны ўжо зусім радам, а зараз ужо не здаецца, так і ёсць. Вялікая стая, балалобых гусей, праляцела вельмі нізка. Ноччу можна…

Моцнае буханне крылаў нават трошкі напужала. Прыляцеў першы цецярук-такавік. Пэўна самы дарослы, а таму і вопытны. Агледзеўшы ток, ён пачаў гучна фыркаць і шыпець. З кожнай хвілінай птушак станавілася ўсё больш. Але ўсё пачалося не ў тым месцы дзе я чакаў. Каля часу з паловай я мог толькі чуць, што адбывалася ў 20 метрах ад мяне. Пачало ўзыходзіць сонца. З’явілася магчымасць убачыць усе вачамі. Сапраўдная псіхалагічная бойка. Заняўшы свае невялікія квадраты, цецярукі даказвалі перад цецяркамі хто з іх лепш. Самцы фыркалі і казачна балбаталі. Спевы змяняліся падскокамі над зямлёй з гучным хлопаннем крылаў.  У гэты час цецяркі спакойна і нават важна прагульваліся, пераляталі з месца на месца, а пад канец такавання і ў вогуле назіралі за ўсім з сукоў засохшых соснаў. Ток пачаў сціхаць каля 7 гадзін. Цецяркі пакінулі такавішча.

Зняць з першага разу я і не спадзяваўся. Так і атрымалася.  Такаванне адбывалася за вялікай кучай галля.  У наступную раніцу я быў у больш зручным месцы, але пахмурная пагода ўнесла свае карэктывы. Усё яшчэ наперадзе…

Возера Белае. Як і ў мінулую вясну сустрэла лёгкім , даволі цёплым ветрыкам і мноствам птушак. Па возеру павольна плаваюць 7 пар гагалей, яны ўжо актыўна лятаюць да дуплянак, дзве вялікія коўры, а ўздоўж берага шукаюць сабе ежу крыжанкі.

 

На маленькай паляне, ля берага, штосці шукае берасцянка.

На галіне дубка спявае лясны свірстун.

Мясцовы егер паведаміў, што бычыў “лебядзей з жоўтымі дзюбамі” – трымаліся два тыдні на балоце, што побач з возерам. Да прудоў ад возера зусім блізка.

Над імі пара арланаў, у палёце, адбіваецца ад чаек. Пільнуе сваю здабычу балотны лунь.

Вяртаючыся да дому, праязжаю праз канаву Скрыпніца, за ёй нейкая насосная станцыя, а побач азярына з рыбачкамі. Пару здымкаў. Шызая чайка таксама папала ў аб’ектыў.

А вось і старая Віць. З’язджаю з асноўнай дарогі. У бінокаль бачу пару шэрых жураўлёў, канюха над полем. Бліжэй да вёскі Глінная слабада заўважыў пяць гусей-гуменніц.

Пакуль назіраю за імі, гусі заўважылі і мяне. Адляцелі трошкі далей, бліжэй да вёскі. Трэба зрабіць файны здымак. Ускокваю ў свае броднікі, накідваю “лешага” і прыгнуўшы пачынаю набліжацца да стайкі. Рэльеф за мяне, я ніжэй за гусей, а яны трошкі ў нізіне. Пакуль падпаўзаю ляціць стайка з 15 вялікіх грыцукоў, а за ёй каля 50 белалобых гусей. Паспяваю зрабіць некалькі здымкаў.

Мае гуменніцы здаецца не бачуць мяне. У наглую паўзу далей, час ад часу раблю здымкі. Адна з гуменніц павярнула галаву ў маю старану. Між намі каля 70 метраў. Міг, і гусі ўзлятаюць.

Штосці атрымалася. Але як заўсёды не зусім тое, што чакаеш.

Фотатэхніка ў кофры, ужо еду да асноўнай дарогі, размаўляю па тэлефоне. Далёка злева бачу птушку. Верх крылаў шэра-белы з чорнымі краямі – палявы лунь. Кідаю руль, тэлефон. Неяк хутка ў руках аказаўся фотаапарат.

Атрамалася пара недаздымкаў для гісторыі.

Добрае падарожжа да птушак.

==============================================================

Ух! Дапісаў! :() :)))

Восень 26 верасня 2009г.

 

Каментары

Файны фота-рэпартаж. Але чамусьці чакаў, што тэксту будзе больш - было шкада, што так хутка падарожжа скончылася...

Здымкі амаль усе выдатныя. Асабліва спадабалася цяцёрка, грыцукі і гусі. А самец луня - калі не высьветлены пад час апрацоўкі здымкаў, выглядае на вельмі светлага - і, значыць, старога.

А што з лебедзямі з жоўтымі дзюбамі - ўжо не было? І на Белым-рыбгасе гняздуюць адзіныя ў Беларусі савукі-луткі. Не атрымалася праверыць?

Тыдзень павінны быць цяжкі, таму трэба было ўсё за вечар зрабіць. Як ёсць...:)

Самец луня сапраўды быў вельмі светлы. Пару луткоў на возеры Белае бачыў былой вясной. Дакладна 30 красавіка. На гэты раз не было ні савукоў ні часу. Калі б ведаў дзе глядзець, было б прасцей.

Клікуны трымаліся каля дзьвух тыдняў. Птушка па віду не складаная таму здаецца не памылка.   

 

Хутчэй за ўсё, канешне, клікуны. Але могуць і малыя быць - яны ж таксама з жоўтай дзюбай, а на адлегласьці ды без оптыкі сказаць цяжка, тым больш недасведчанаму чалавеку.

 Могуць і малыя. Яны там па птушках зусім ніяк...

Да назірання дадаў яшчэ "гістырычныя" здымкі палявога луня, але ў восень, дакладна 26 верасеня. Вясновы і восеньскі здымкі зроблены амаль з аднаго месца  150-300 метраў.