Брытанская агенцтва па прадуктах харчавання і даследаваннях навакольнага асяроддзя (Food and Environment Research Agency (FERA)) апублікавала вынікі адной з самых непапулярных сваіх кампаній па ахове прыроды. Кампанія датычыла вынішчэння на Брытанскіх астравах аднаго з амерыканскіх відаў качак-інтрадуцэнтаў – амерыканскай саўкі (Oxyura jamaicensis).
Амерыканскія саўкі былі паспяхова інтрадукаваныя ў Англіі ў 1953 г., дзе з 1960 рэгулярна размнажаюцца.
Праблема з амерыканскай саўкай заключаецца ў тым, што прадстаўнікі гэтага віду могуць скрыжоўвацца ў прыродных умовах з еўрапейскай саўкай (Oxyura leucocephala), якая на сённяшні дзень з’яўляецца адной з самых рэдкіх птушак Еўропы. Невялікая папуляцыя гэтых качак захавалася ў асноўным у Гішпаніі, дзе з пачатку 1990х гг. пачалі рэгістравацца рэгулярныя залёты амерыканскіх савак. З вялікай доляй імавернасці можна сцвярджаць, што апошнія прыляталі туды з Вялікабрытаніі. Амерыканскія саўкі сталі гібрыдызавацца з прадстаўнікамі абарыгеннага віду, тым самым ставячы пад пагрозу яго далейшае існаванне.
Кампанія па знішчэнню качак-інтрадуцэнтаў пачалася ў верасні 2005 году і скончылася ў чэрвені 2010г. За гэты час брытанская папуляцыя амерыканскай саўкі зменшылася з прыкладна 4400 птушак да прыкладна 200. Дзякуючы падключэнню да праекту фондаў з DEFRA і EU LIFE-Nature, ён будзе працягнуты да сакавіка 2011г..
Толькі паміж красавіком 2009 і чэрвенем 2010 г. былі адстрэляныя 738 амерыканскіх савак у 37 розных месцах, якія раней былі прызнаныя галоўнымі для гнездавання і зімоўкі гэтага віду на Брытанскіх астравах.
Цікава, што са студзеня 2009 г. у Гішпаніі былі адзначаны толькі 2 амерыканскія саўкі. Да таго ж невядома, ці гэта залёты з Амерыкі, ці з Еўропы.
Трэці сэмінар па захаванню еўрапейскай саўкі адбудзецца ў лістападзе ў Сэвільлі, дзе будзе прыняты заклік да іншых еўрапейскіх краін з папуляцыямі амерыканскай саўкі, якія самі падтрымліваюцца ў прыродных умовах да іх знішчэння на прыкладзе поспеху, дасягнутага ў Вялікабрытаніі. Такіх краін у Еўропе яшчэ тры – гэта Францыя, Нідэрланды і Бельгія.
Паводле www.nonnativespecies.org і www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак амерыканскай саўкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Пустальга працягвае знікаць у Вялікабрытаніі
Крах папуляцыі заходняга салаўя ў Вялікабрытаніі
Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Peregrinus - 21.08.2010 - 12:39
Интересно... а возможен ли
Интересно... а возможен ли был данный результат без охотников - "кровопийц, убийц, живодёров"?
Oh-Voegel - 21.08.2010 - 16:58
In reply to Интересно... а возможен ли by Peregrinus
Конечно! Кольцеватели своими
Конечно! Кольцеватели своими сетями выловили бы всех быстрее и без шума :)
Harrier - 21.08.2010 - 23:52
In reply to Конечно! Кольцеватели своими by Oh-Voegel
Баюся, што охотнікі і
Баюся, што охотнікі і выпусцілі амерыканскіх савак у Вялікабрытаніі. Як і многа каго яшчэ, і не толькі ў Брытаніі...
Так што без іх падобнае дакладна не стала б магчымым!
Harrier - 22.08.2010 - 00:18
In reply to Баюся, што охотнікі і by Harrier
В связи со снижением класса
В связи со снижением класса пожарной опасности в лесах Беларуси Министерство лесного хозяйства направило во все охотхозяйства республики телефонограмму об открытии с 21 августа летне-осеннего сезона охоты на пернатую дичь.