Шчыра віншуем Наталью Карліонаву і Паўла Пінчука з нараджэннем першанца!
Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькоў у адносінах да роднай і замежнай прыроды, упэўнены, што сынок вырасце яшчэ ў аднаго бёдуотчара і даследчыка птушак непасрэдна на Тураўскай станцыі іх кальцавання і ў іншых палявых умовах, а Мінск будзе ўспрымаць толькі як вымушаны перапынак у сваім яднанні з цудоўнай прыродай Палесся.
Жадаем нованароджанаму і яго шчаслівым бацькам толькі прыемных клопатаў пад час росту і выхавання малога. Каб не перапынялі не толькі свае навуковыя даследаванні, але і пошукі буслоў з новымі прыемнымі сюрпрызамі ў дзюбах.
Сябры і калегі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 01.09.2010 - 16:42
Мае Віншаванні... Няхай
Мае Віншаванні...
Няхай расце здаровенькім, моцным і вумным...
Што ж, чакаем здымка маленькага...
Harrier - 01.09.2010 - 16:55
In reply to Мае Віншаванні... Няхай by Kiolk
Чаму ж маленькага - можна і
Чаму ж маленькага - можна і вялікі здымак :)
Святлана Адамовiч (госць) - 02.09.2010 - 11:12
Віншуем, віншуем! Ад сябе
pugnax - 10.09.2010 - 23:22
Дзякуй за вiншаваннi!
Дзякуй за вiншаваннi!
Harrier - 10.09.2010 - 23:36
In reply to Дзякуй за вiншаваннi! by pugnax
Прычапі здымак мамы з
Прычапі здымак мамы з маляўкай - дай паглядзець на шчасьлівых людзей!