Віншуем з новым бёдуотчарам!

Шчыра віншуем Наталью Карліонаву і Паўла Пінчука з нараджэннем першанца!

Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькоў у адносінах да роднай і замежнай прыроды, упэўнены, што сынок вырасце яшчэ ў аднаго бёдуотчара і даследчыка птушак непасрэдна на Тураўскай станцыі іх кальцавання і ў іншых палявых умовах, а Мінск будзе ўспрымаць толькі як вымушаны перапынак у сваім яднанні з цудоўнай прыродай Палесся.

Жадаем нованароджанаму і яго шчаслівым бацькам толькі прыемных клопатаў пад час росту і выхавання малога. Каб не перапынялі не толькі свае навуковыя даследаванні, але і пошукі буслоў з новымі прыемнымі сюрпрызамі ў дзюбах.

Сябры і калегі

Comments

Святлана Адамовiч (госць) - 02.09.2010 - 11:12

Віншуем, віншуем! Ад сябе уласна і ад часопіса "Родная прырода", дзе абодва бацькі малога нядаўна так "зорна" "засвяціліся"!:-) Усіх Вам даброт!