Сем’ямі ў пагоню за птушкамі (абноўлена)

Сёлета ў першую суботу верасня ўжо ў сёмы раз стартуюць у Беларусі адны з самых незвычайных, але захапляльных спаборніцтваў. Беларуская назва іх даволі складаная – Адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, а вось ангельская кароткая і перадае самую сутнасць. Бо Birdrace значыць літаральна “гонка за птушкамі”. На працягу 9 гадзін – з 6 ранку да 3 дня трэба ўсёй камандай з 4 чалавек адзначыць як мага больш дзікіх відаў птушак у прыродных умовах.


Асаблівасць сёлетняй гонкі ў раскіданасці каманд амаль па ўсіх рэгіёнах нашай краіны (акрамя Віцебшчыны) і прысутнасці амаль у поўным складзе двух сем’яў (пазнаёміўшыся са спісам каманд, Вы іх лёгка знойдзеце).
Ідэю падобных спаборніцтваў прывезлі да нас шведзкія бёдуотчары і калегі – Хокан Эртман і Леннарт Карлссон. На мінулых спаборніцтвах яны сталі чэмпіёнамі ў складзе міжнароднай каманды “Дрымцім”, адзначыўшы 102 віды птушак, а сёлета ўпершыню не прымуць удзел у гонцы.
Трошкі больш, чым за суткі да пачатку спаборніцтваў, на ўдзел у іх зарэгістраваліся 12 каманд. Рэгістрацыя заканчваецца за 12 гадзін да пачатку гонак, так што магчыма і павелічэнне жадаючых паназіраць за птушкамі ў розных кутках нашай Радзімы.
Дарэчы, акрамя пераможцы па колькасці адзначаных відаў, ВЫДАТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ЧАКАЮЦЬ НА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ БЁДРЭЙСУ дзякуючы нашаму сайту Birdwatch.by і Шведзкаму орніталагічнаму таварыству SOF.
Жадаем усім прыемных сустрэч з птушкамі і поспехаў!

Назва, склад каманды і месца старту на 04.09.2010:
1. "Илия" : Мацкевіч Алена (капітан), Стральчэня Аляксандр, Падворская Марыя, Цвырко Максім. Месца старту —в. Ілія, Вілейскі р-н.
2. "Aquila" : Дамброўскі Валеры (капітан), Міндлін Генадзь, Фянчук Віктар, Яковіч Віталь. Месца старту — г. Мінск.
3. "Прыпяцкі плёс" : Нефідовіч Анатоль (капітан), Нефідовіч Ірына, Нефідовіч Раман (<18), Поўх Максім. Месца старту — в. Любань, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл.
4. "Бакланы" : Лукшыц Вольга (капітан), Каласкоў Максім, Механікаў Аляксей, Кулікова Алена. Месца старту — г. Мінск.
5. "Саюз К.М." : Левы Сямен (капітан), Кіцель Дзяніс, Кальчанка Алег, Дзідкоўскі Максім (<18). Месца старту — г. Кобрын, Брэсцкая вобл.
6. "Merlin" : Халандач Арцём (капітан), Брыгінец Таццяна, Гарошка Зінаіда, Кусянкоў Аляксандр. Месца старту — г. Гомель.
7. "Кронан" : Храмогін Андрэй (капітан), Вінчэўскі Дзьмітры, Сліж Яўген, Табуноў Дзяніс. Месца старту — г. Гродна.
8. "Застаемся зімаваць ля сядзібы" : Пратасавіцкая Юлія (капітан), Кочнеў Раман, Долбік Марк (<18) , Долбік Міхаіл (<18). Месца старту — г. Мсціслаўль, Магілёўская вобл.
9. "Белыя вароны" : Сідарэнка Аляксандр (капітан), Шкабара Раман, Шэндзераў Віталь, Долбік Ларыса (<18). Месца старту — г. Мсціслаўль, Магілёўская вобл.
10. "Сябры ля багны" : Белашапка Уладзімір (капітан), Долбік Нікалай, Долбік Ксенія (<18), Фаменова Ала. Месца старту — г. Мсціслаўль, Магілёўская вобл.
11. "Lintu" (“Птушка” – фінск.) : Krister Castren (Фінляндыя) (капітан), Seppo Hjerppe (Фінляндыя), Matti Lotjonen (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь). Месца старту — г. Мінск
12. "L200" : Milda Sniaukstiene, Laimonas Sniauksta, Julious Morkunas (усе — Літва), Валеры Юрко (Беларусь). Месца старту — г. Мінск.

13. "Піраты": Бакур Юрка, Страчук Алесь, Мальчук Яўгеній (<18), Кляўцэвіч Аляксандр (<18). Месца старту - Кобрын.

Склад Журы:
Нікіфараў М.Я. — член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
Грычык В.В. — доктар біялагічных навук, загадчык кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі БДУ.
Самусенка І.Э. — супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, сакратар Беларускай арніта-фауністычнай камісіі.

Тэлефоны і іншыя каардынаты аргкамітэта
+375-292 23-06-13 МТС, +375 291 01-68-87 velcom
Тэлефон-факс : 8-017-265-08-11
Адрас электроннай пошты : info@ptushki.оrg  

Здымак каманды “Трясогузка” – Алены Вінчэўскай
 

На гэтую тэму:
Правіла чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі

ВЫДАТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ЧАКАЮЦЬ НА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ БЁДРЭЙСУ

Вынікі 6 Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі

Дождж, птушкі і добры гумар! (Конкурсны рэпартаж)

108 километров – 79 видов

Команда «Туракохартлауба»: вся правда, вывернутая наизнанку, но при этом не запятнавшая честь и совесть ее состава (конкурсны рэпартаж)

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

Comments

Все у нас хорошо, но как всегда есть и "ляпы". Как получилось, что в Правилах есть отличия? На сайте АПБ последний срок регистрации 2 сентября, а на данном сайте - 18.00 3 сентября... Нам то уже всё равно, мы уже зарегестрировались, но всё же, неужели за столько лет нельзя единые правила принять?

Аісток, мы правілы не мяняем - яны адны для ўсіх. А калі ў Менску некаму ў аблом - паводле Правілаў!!! - рэгістраваць каманды яшчэ адзін дзень, то хто ў гэтым вінаваты і што з гэтым рабіць? Я не ведаю.

Каждая команда до 18.00 дня накануне начала соревнований сообщает в оргкомитет название команды, состав команды, количество и точный возраст участников моложе 18, место старта и номер телефона для связи. Изменения в составе команды или новое место старта должны быть сообщены в оргкомитет до начала соревнований. Состав команды не может изменяться после начала соревнований.

 

http://ptushki.org/whatwedo/contests/birdracing.html

Дык хто і што мяняе? І навошта?

 Главное, что прогноз погоды на завтра благоприятный. По всем почти областным центрам без дождя. Только в Бресте днем дожди ожидаются. Источнике погода.бай. Предполагаю, что поэтому брестских команд так необычно мало:) 

Ды ў берасьцейскіх, на жаль, сур'ёзныя праблемы: АА хварэе "на дому", А СА трапіў у рэанімацыю з падазрэньнем на клешчавы энцэфаліт... Таму жадаю хутчэйшага выздараўленьня - птушкі пачакаюць.

Увы, команда Raptors в этом году участие принимать не будет.

Во-первых, Паша на учебе в Минске. 

Во-вторых, ушел из жизни наш водитель (мой отец). Понятно, мне никак не до гонки... 

Надеюсь, в следующем году мы наверстаем упущенное...

Всем искренне желаю удачи!!! 

Прекрасно понимаю, что участники чемпионата озабочены результатом. К сожалению, возник ряд проблем:

 1) перестал функционировать сайт АПБ (хакерский взлом?); Виктор уехал выяснять ситуацию с сайтом - ибо через него планировалось обнародовать результаты, а дозвониться компетентным людям он почему-то не смог;

 2) вывешенные Вами на сайте результаты по 3 первым местам соответствуют действительности;

 3) члены жюри, подсчитав результаты всех команд (пришлось делать массу уточняющих звонков из-за плохо читаемых факсов и сканов), работу все же завершили и, так и не дождавшись работников офиса, оставили на видном месте протокол и, закрыв офис, вынуждены были разъехаться (около 20-00). Думаю, когда сайт заработает, результаты на нем будут обнародованы. Если же нет - в понедельник будем рассылать персонально...

 В. Гричик (член жюри).

Такім чынам першыя тры месцы:

1 месца -Lintu - 114 відаў - абсалютны рэкорд чэмпіянатаў!

2 месца - Саюз Кобрына і Маларыты - 109 відаў

3 месца - Кронан - 97 відаў

Віншуем пераможцаў і прызёраў, а таксама ўсіх, хто прыняў удзел у гонцы за птушкамі і атрымаў выдатныя ўражаньні на працягу 9 гадзін спаборніцтваў.