=Нарысы з палесся=

 Лічыць птушак... Напэўна цікавы занятак... На самой справе атрымалася, што гэта так і ёсць, асабліва, калі час калоціць у плечы, а ногі у пошуках птушак бягуць самі…

Галоўна знайсці людзей. Гэта бачылася мне самай галоўнай праблемай, калі ў мяне нарадзілася вясновае жаданне прыняць удзел у бёрдрэйсе. У Гомелі гэта зрабіць пакуль не так проста, але калі што-небудзь моцна хочаш, то гэтае што-небудзь знаходзіць цябе само. Так атрымалася і на гэты раз. Каманда атрымалася!

Першая наша сустрэча, канешне ж, была напоўнена гутаркамі пра птушак. Галоўнае выбраць самы птушыны маршрут! Вядома, што як і ў рыбакоў, так і ў аматараў назірання за птушкамі ёсць свае злачныя мясціны з сваімі рэдкімі відамі птушак. Пасля сустрэчы высветлілась, што гэтыя месцы раскінуты амаль па ўсёй усходняй часткі нашай вобласці. Вырашана было выбраць самыя блізкія мясціны ўздоўж ракі Сож – пойменныя тэрыторыі, мяжуючыя з лясамі і палямі. J.

… Раніца была такой, якой жадалі яе бачыць напэўна ўсе, хто хацеў прыняць удзел у бёрдрэйсе. Першыя крокі восеньскіх дзянькоў заўсёды прыносяць з сабой думкі пра зіму. Але ў гэту раніцу цёплае сонейка пяшчотна

ахінае нас сваім цямлом, дорачы ўспаміны пра цёплыя летнія раніцы, з вясёлымі спевамі занятых важнымі справамі птушак. Вось і зараз некаторыя з іх сваімі галасамі дапамагаюць сонейку пачаць цудоўны і цёплы дзянёчак. Дзякуй Вам! Хай птушак сення будзе столькі, сколькі на гэтым ранішнім небе зорак.

Наш доўгі шлях, як потым вызначылася, пачаўся з невялікага возера, зусім блізка ад Гомеля. Першыя віды абвясцілі сваімі галасамі пачатак уліку і старт бёрдрэйсу. Сэрца аразу нечакана напоўнілася сапраўдным спартыўным азартам. Галасы птушак пачалі паўтарацца, у нашай кошы ўжо каля двадцаці відаў. Бывалыя ўдзельнікі ўціхамірылі мой радасны пыл. Такі тэмп толькі спачатку… Наступным месцам падліку становіцца бераг ракі Сож з прыгажунамі дубамі. У гэты год яны нагадваюць вінаград, з-за вялікай колькасці жалудоў. Тут лічым

амаль усіх сініц ды першую і апашнюю сустрэчу з жоўтай пліскай. За падлікам усе разам разважаем на конт багатых мясцін на птушак. Добра было б,калі побач з Гомелем знаходзіўся рыбгас. А чаму не? Чаму зараз узяць ды і паехаць на самы блізкі ад нас рыбгас. Азарт, непасрэдна спаборніцтва, поўны бак і поўны багажнік жадання,

пераконваюць час і адлегласць. Спачатку робім створаныя пасля міліарацыі палі. Драпежнікаў няма. Потым кар’ер з барханамі пяску. Тут таксама пуста. Без сумнёву - толькі рыбгас!

Трэба адзначыць, што дарога да рыбгаса адна з самых любімых маіх дарог. І на гэты раз яна надарыла сваёй прыгажосцю ну і, канешне, бёрд радасцю. Шэрыя чаплі сёння замест буслоў стаяць насупраць слупоў, пабудаваных людзьмі дзеля самай беларускай птушкі. Кнігаўкі сваімі бясконцымі палётамі зусім не нагадваюць аб восені. Малады шулёнак сёння толькі другі з драпежнікаў. На правадах яшчэ нейкі сакалок? Трэба спыніцца. Усе назіраем праз біноклі. Птушку бачым адну, але кожны выдае сваё! Усё не то. Аб’ект увагі сядзіць да нас спіной, каля 35 метраў ад дарогі. Заўважаю тоненькі прадаўгаваценькі клювік. Зязюля? (пра сабе). Раптам птушка пераляцеўшы на провад побач, раскрыла нам сваю невялікую птушыную тайну.

Ужо зусім скора дарога будзе перасякаць тэрыторыю ТВП “Старая Віць” вядомае сваімі рэдкімі драпежнікамі. Вырашаем спыніцца ля невялікага масточка праз Віць. Чакаць доўга не прыйшлося. У спіс драпежных відаў трапляюць асаед, канюхі. А вось і малы арлец. Заўважылі яго амаль над лесам, а ўжо зараз ён каля 50 метраў над намі.

Так блізка, што праз аб’ектыў бачу дзюбу, нават вока птушкі. Разам, атрымаўшы кожны па кавалку бёрд шчасця, едзем далей. Скорась трэба павялічваць. Ужо каля 120. Пасля кожнага прыпынку разам гаворым, што больш не спыняемся, але ўсё роўна спыняемся.

Ну вось і пруды. “Трэмля” – самы блізкі рыбгас ад Гомеля, да яго 155 кіламетраў. Ён павінен надарыць нас новымі відамі. Так і ёсць. Пачатак паклаў арлан. Вялікія птушкі надзялілі нас асабістай ўвагай. Ён як і арлец праляцеў зусім побач з машынай.

 

Хутка арыентуемся ў часе. На абратны шлях адводзім не больш 2 гдзін. Астатні час адводзім на рыбгас. Накіроўваемся па дамбе ўздоўж прудоў.  У спісе вялікі баклан, вялікая белая чапля, крыжанка. Пад час назірання да нас падыходзіць даволі прыемны дзяцька. Як выявілася потым выявілася, што ён працуе майстрам надзелу. Зацікавіўся, што мы робім. Цікава, што перш за ўсё яму здалося, што мы хурналісяты. Напэўна яго напужаў мой фотаапарат з аб’ектывам ды штаціў з трубой.

-Ааа. За птушкамі назіраеце. Ну добра. Хо! Ды вы язджайце на восьмы пруд, там і белая чапля і нават чорны бусел!

Сеўшы ў машыну, мы накіраваліся да восьмага, а па дорозе паступова дабаўляліся віды. Вельмі прыемна было бачыць сямью шыпуноў з васьмью малымі.  Спыняеся побач з прудам. Зараз ён спушчаны, падрыхтаваны да вылаву рыбы. Вільготнае дно і каналы з вадою, стварылі спрыяльныя ўмовы для птушак. Дабаўляем чорнага бусла, кулікоў. Побач нагульны пруд. У спісе крычкі. Самы пік назіранняў, толькі уважліва сачы ды пішы. Але ўсё не так проста.

З пад’ехаўшай Нівы выйшаў малады чалавек, бандзіцкага выгляду, і ўпэўнена накіраваўся да нас. Ох гэтыя чырвоныя коркі! Паказаўшы, што і ў яго такая ёсць, ён зацікавіўся аб тым, што мы тут робім. Усёй камандай пачынаем тлумачыць што ды як. Ён упарта адказваецца нас разумець. Тлумачыць, што калі мы ходзім па зямле, то грохатам пужаем карпаў і яны могуць кудысці там ўплыць. А гэта бўдзе для іх праблемай.

На гэта я пачынаю тлумачыць, што машыны якія едуць па гэтай дарозе робяць многа больш шуму, чым крокі чатырох чалавек. Адказаўшы мне незразумелай усмешкай і незадаволены спрэчкай, ён накіраваўся ў тую старану пруда дзе ўжо пачалі лавіць рыбу.

Палкі ў кола! Праз некалькі хвілін ён зноў вяртаецца на сваёй Ніве з такім жа як і ён… Разам яны пачынаюць нервова тлумачыць, што гэта тэрыторыя сур’ёзнага прадпрыемства, мы ўсё парушылі і ім перашкаджаем “прыбыткова” працаваць. Спачатку трэба, каб дазволіў дырэктар. Якая праблема? Тэлефануем.  Ніхто не адказвае. Час згублены. Яго амаль не засталося. Мы ад’яжджаем. Зусім не ведаю, чаму так атрымалася. Раней я некалькі разоў быў на гэтым рыбгасе. Усё было без праблем.

З сумным настроем пачынаецца дарога да дому. У кошы 76 відаў. Малавата зусім. Трэба дацянуць да 80. З простага, яшчэ нямя журавоў і мала лясных відаў. Прапаную заехаць на палі каля вёскі Хобнае. Вядомае жураўлінае месца. Але замест іх – сойка.

Часу не застаецца зусім. Трэба хутка дабаўляць. Скорасць 140, заўважаю радар… Ух…! Сёння ён за нас. Дружна кіўнуўшы галовамі, пралятаем побач яго і машыны з інспектарамі. Да першага светафора Гомеля застаецца 100 метраў, пбач з дарогай добры сасоннік. Ёсць яшчэ сем хвілін. Кінуўшы дзверы ракрытымі, усе бягім ў лес, і ён дорыць нам 82 від – звычайны кавалік!

Зялёны колер светафора абвяшчае аб заканчэнні бёрдрэйсу. На гадзінніках 15.00!

 

Каментары

Рэпартаж вельмі добры атрымаўся. Шмат цікавых здымкаў. Нажаль, час выйшаў... Трэба было размясціць да 9-га верасня...

 

Можа, у выглядзе выключэння дазволім яму таксама ўдзельнічаць у конкурсе? Я гатовы прыняць такога моцнага "саперніка" )))

І галасую за гэты рэпартаж... +1

P.S. А вось Таня свае абяцанне не стрымала і нічога не напісала... Ды ладна, дзяўчынам усе даруецца. ;-)

Згодны з біотам - няхай рэпартаж удзельнічае ў конкурсе - я к і здымкі з Бёдрэйсу.

Атрымаўся найлепш ілюстраваны і цікавы. Але мне не хапае напругі, нейкай інтрыгі і гумару - якія больш ці менш ёсьць у іншых.  Аднак узровень высокі, таму голас ад мяне.

Дзяўчынам даруецца не ўсё:) - гэта дакладна. Але рэпартаж - сапраўды, можна прабачыць альбо пачакаць даўжэй.