ВЫДАТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ЧАКАЮЦЬ НА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ БЁДРЭЙСУ

Наш уэб-сайт Birdwatch.by дзякуючы падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF мае магчымасць другі год запар узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з VII Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Бёдрэйсу - www.birdwatch.by/node/1801).
Узнагароду – самы лепшы і самы сучасны вызначальнік птушак Еўропы „Collins Bird Guide”на англійскай мове (другое, перапрацаванае выданне, якое ўбачыла свет у 2010 годзе) атрымае тая каманда, за рэпартаж якой у раздзеле Нашы назіранні прагаласуе найбольш зарэгістраваных карыстальнікаў нашага сайту.

Для таго, каб удзельнічаць у конкурсе ў гэтай намінацыі неабходна размясціць (самастойна – для зарэгістраваных на сайце, або з дапамогай мадэратара – tyteishy@gmail.com – для незарэгістраваных карыстальнікаў) да чацвярга, 9 верасня, свой тэкст са здымкамі або без пра ўражанні і/або хроніку удзелу ў спаборніцтвах. Адна каманда можа прадставіць на конкурс не больш 2 рэпартажаў.
Галасаванне за рэпартажы і вызначэнне пераможцы будзе адбывацца на працягу наступнага тыдня – гэта значыць да 15 верасня, серады.
Пераможа той рэпартаж, за які прагаласуе большая колькасць нашых зарэгістраваных карыстальнікаў. У выпадку аднолькавай колькасці галасоў перамагае рэпартаж, размешчаны на сайце раней.
 

За перамогу ў намінацыі Лепшы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў (гэта могуць быць і птушкі, і людзі, якія іх назіраюць-вызначаюць), аўтар атрымае майку-саколку з лагатыпам нашага сайту белага колеру і адпаведнага памеру. Колькасць здымкаў ад аднаго аўтара абмяжоўваецца 10. Здымкі неабходна размясціць у той жа тэрмін, што і рэпартаж – да чацвярга, 9 верасня. Лепшы здымак будзе вызначаны па самаму высокаму сярэдняму балу, які атрымліваецца з ацэнак ад 1 да 10, якія паставяць зарэгістраваныя карыстальнікі да 15 верасня, серады. Калі больш чым адзін здымак набярэ аднолькавы найвышэйшы бал, пераможа той, які быў размешчаны раней.
Прыемных уражанняў і поспехаў!

На гэтую тэму:
Першыя рэцэнзіі на другое выданне „Collins Bird Guide”
 

Comments

Дыломаў з шэрай гусьсю надрукавалі так многа, што маглі не толькі ўсім удзельнікам Бёдрэйсу, але, напэўна, і ўсім удзельнікам Восеньскага бёдуотчу падпісаць. Усё залежыць ад увагі да людзей. Але гэта балючая тэма, таму не буду яе чапаць...

Среда уже на носу, но так и не понятно, каким образом можно голосовать за репортажи??? Просто высказать свое отношение, отметки выставлять под репортажем, звонить кому-то?.. Проясните, пожалуйста. 

Прапаную напісаць пад тымі рэпартажамі, якія спадабаліся, што аддаецца за іх голас, або паставіць пад імі "+". Галоўны прынцып - каб было зразумела, што гэты рэпартаж атрымаў асабіста Вашу  падтрымку.

Колькасьць галасоў не абмежаваная, аднак нельга аддаць 2 галасы ад аднаго зарэгістраванага карыстальніка аднаму рэпартажу. А вось галасаваць за 1-2-3- і г.д рэпартажы можна і нават аднаму і таму ж карыстальніку.

Здымкам, якія спадабаліся і зроблены пад час або адразу пасьля Бёдрэйсу мы выстаўляем адзнакі ад 1 да 10. Пераможа той здымак (і аўтар), які набярэ найбольшы сярэдні бал.

Сложный выбор... Мне все репортажи нравятся, каждый по-своему хорош, в каждом своя изюминка, а о литературных качествах мне судить сложно. В таком случае, наверное, лучше вообще не голосовать... Так я для себя решила, ну, чтоб быть совсем уж об'ективной.