Вяртлявая чаротаўка стала зоркай тэлеэкранаў

Дзякуючы чарговаму праекту, накіраванаму на ахову адной з самых рэдкіх птушак кантынентальнай Еўропы – вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola), які рэалізоўвала Агульнапольскае таварыства аховы птушак (Ogólnopolskie Towarzystwo Ochrony Ptaków (ОТОР)), быў створаны тэлевізійны фільм. Дзякуючы глабальнаму відэа-сэрвісу YouTube кожны жадаючы можа паглядзець яго на сваім кампутары.

Напэўна, ўсе мы памятаем, што першы тэлефільм пра гэтую цікавую птушку быў створаны вядомым беларускім рэжысёрам-анімалістам Ігарам Бышнёвым яшчэ некалькі гадоў таму і меў адпаведную назву “Свет вяртлявай чаротаўкі”. Аднак кадры пра вяртлявую чаротаўку займалі там не шмат месца. Так і ў польскім фільме: акрамя самой птушкі, галоўнымі героямі з’яўляюцца людзі, якія займаюцца яе аховай, іншыя віды жывёлаў і прыгожыя бебжанскія краявіды. Праект "Ахова вяртлявай чаротаўкі ў Польшчы і Германіі” фінансуецца ў рамках еўрапейскага фонду LIFE. Каб зрабіць магчымым лепшае разуменне зместу фільму таксама для замежнікаў, падрыхтавалі версіі на ангельскай і нямецкай мовах. Паводле тэхнічных патрабаванняў ЮТуба, фільм падзелены на 4 часткі:

 

Здымак вяртлявай чаротаўкі Сяргея Зуёнка
Паводле  www.otop.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

 Напрашиваются некоторые аналогии.

Зубр - символ Беларуси. Основная популяция некоторое время была у нас. Сейчас основные исследования и...деньги уже не у нас. Россия, Польша.

Вертлявая камышевка - символ охраны птиц Беларуси. Больше половины пока живет у нас. После недолгого подъема у нас научный и природоохранный интерес уходит в Польшу.

Павел Пинчук

Правільныя аналогіі - за сваё трэба змагацца, а не думаць, што таксама добра будзе заўсёды.

Тым больш паказываць гэта для іншаземцаў: што НАША - гэта наша, а не суседзяў.