Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жалко расстаться

Свиристель (Bombycilla garrulus). На самай справе у амялушак такая бiялагiчная асаблiвасць. Яны кормяцца ягадамi раслiны-паразiта амялы, якiя у сярэдзiне клейкiя. З-за гэтага фекальныя масы амялушак таксама тягучыя i клейкiя, а у сярэдзiне iх знаходзяцца зярняткi амялы якiя добра прыклейваюцца такiм чынам да галiнак. Так амяла з дапамогай птушак распаусюджваецца.

Каментары

Наўрацьці насеньне застаецца клейкім, прайшоўшы праз страўнік і кішэчнік. Да таго ж амялушкі (звычайна?) не ядуць насегьне - гэта ж не таўстадзюбы і не гілі...

Ніколі не бачыў, каб амялушкі з'ядалі насеньне амялы. Вельмі часта - як яны з'ядаюць абалонку, а клейкае насеньне счышчаюць з дзюбы галінкай, праводзячы ўдзоўж яе дзюбай - менавіта так і прыляпляецца насенне да галінак.

У пазамінулым годзе зьняў на фільмік "новы" спосаб распаўсюду амялы - стужка з некалькіх злепленых адно за адным насеньняў адарвалася ад дзюбы пад сваёй цяжкасьцю і звалілася на нейкія ніжэйшыя галіны, дзе і прыліпла.

 

 

Калi я назiрау за кармленнем амялушак мне здавалася што яны глытаюць ягады амялы цалкам. Зараз для мяне гэта арнiталагiчная загадка. Паспрабую для сябе разабрацца у гэтым.

Если и Вы видели, что свиристели едят ягоды целиком, то это подтверждает мои наблюдения. Свиристелям нет необходимости щипать ягоды омелы, как это делают птицы семейства вьюрковые.

Давайце глядзець больш уважліва - можа і атрымаецца раскрыць гэтую загадку. У вінаграда насенне маленькае, таму гэта як аргумэнт не падыходзіць да насеньня амялы.

Вось кадр з фільміка, пра які я пісаў.

Тут бачна, што насеньне свежае і склеенае паміж сабой:

Што штосцi склеена гэта вiдаць добра. Але што i чым склеена не зразумела. Мне здаецца, што гэта таксама фекальная масса.

я смотрел когда-то фильм про приключения растений, французский, там был мультик про распространение омелы, где какие-то дроздовые  птицы выделяли из кишечника клейкие цепочки семян, которые повисали на деревьях и потом прорастали.