Охотящиеся луговые луни. Лето 2020, Могилевский район.
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 09.10.2020 - 14:53
Люблю разглядваць Вашы…
Люблю разглядваць Вашы здымкі птушак у палёце. Тым больш тут від, які я вывучаў некалькі гадоў, і адзін сезон - на Магілёўшчыне.
Відэа добрае, нават атрымалася зняць паспяховае паляванне самца на мышападобнага грызуна, што зусім нялёгка.
Калі ж коратка і асноўнае пра асаблівасці палявання не толькі гэтага віда лунёў, то:
у лунёў менш выражаны, чым у соваў, але заўважны "тваравы дыск" і яны насамрэч карыстаюцца слыхам пад час паляванняў. Толькі слухавыя адтуліны ў іх чэрапе размешчаны сіметрычна, і ў адрозненне ад соваў, у якіх асіметрычна, і для лунёў гэта (толькі) дадатковы фактар і вызначыць дакладнае месцазнаходжанне здабычы толькі па гуках ад яе яны не могуць. Але гэта і не трэба, бо палююць яны ўдзень, калі добра бачна. Гукі дапамагаюць загадзя падрыхтавацца да атакі як толькі вочы дадаткова ўбачаць здабычу, або як варушыцца расліннасць ад яе.
гэта прымушае да параўнальна нізкага пошукавага палёту - інакш гукі не будуць чутныя і ніяк не дапамогуць + калі ёсць вецер, то звычайна палююць супраць яго: ён загадзя прыносіць гукі і дазваляе эканоміць энергію пад час палёту.
самцы палююць больш разнастайна, на больш разнастайнай вышыні, над расліннасцю больш разнастайнай вышыні і тыпаў - гэта і зразумела, бо менавіта яны забяспечваюць здабычай сябе, самку і птушанят амаль увесь гнездавы сезон.
arktous - 09.10.2020 - 17:28
In reply to Люблю разглядваць Вашы… by Harrier
Ваш рассказ очень интересен…
Ваш рассказ очень интересен для меня, многое объясняет в тактике охоты хищников ( в том месте где лунь добывает грызуна, я наблюдал 7 видов хищных птиц на протяжении пары часов и все они охотились по-разному: болотный лунь, подорлики, канюк, чеглок, тетеревятник, черный коршун). Благодарю Вас, в том числе и за оценку моей работы.
Harrier - 09.10.2020 - 19:23
In reply to Ваш рассказ очень интересен… by arktous
Дзякуй! Гэта такое вельмі…
Дзякуй! Гэта такое вельмі сціслае падсумаванне - насамрэч, там шмат цікавых момантаў.
Можа прапусцілі, а калі не, ёсць нагода паглядзець яшчэ раз як і куды ляцяць на зімоўку і як вяртаюцца поплаўныя луні з Магілёўшчыны:
Куды і як ляцяць на зімоўку поплаўныя луні з Усходняй Беларусі: вынікі спадарожнікавага сачэння + мапы + VIDEO
arktous - 10.10.2020 - 21:49
In reply to Дзякуй! Гэта такое вельмі… by Harrier
Спасибо за ссылку, очень…
Спасибо за ссылку, очень интересный материал!