Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія белыя чаплі на Святым балоце. Частка 3

Чужыя дзеці растуць хутка. Свае - таксама, калі іх рэгулярна карміць.

А вось з гэтым у вялікіх белых чапляў (Egretta alba),якія загнездавалі на знішчаным пад здабычу торфа Святым балоце з адноўленым у апошнія гады ўзроўнем вады, часам не вельмі ладзілася.

Калі мы з Дзмітрыем Якубовічам, дзякуючы якому і атрымался зрабіць усе гэтыя фотасесіі (першая - ТУТ, другая - ТУТ) прыехалі на месца а 6-й раніцы і я схаваўся ў засідцы, дарослая птушка першы раз прынесла ежу птушанятам толькі прыкладна праз 3,5 гадзіны! Гэта значыць, што менавіта на аднаўляемым балоце чаплі хутчэй за ўсё не палююць-не рыбачаць, а лятаюць некуды далей - можа на азёры ці на селгаспалеткі?

Як і іншыя птушкі балот, як толькі дарослым не трэба абаграваць малых, якія хутка растуць і  "уключаюць" уласную тэрмарэгуляцыю, гняздо ім становіцца амаль непатрэбнае і птушаняты разбягаюцца з яго ў бліжэйшы трыснёг. І дарослыя кормяць іх ужо там.  Таму тое, што самы малодшы затрымаўся на гняздзе і дзякуючы гэтаму атрымалася зрабіць гэтую фота-серыю, канешне, проста моцна пашанцавала.

Гарадзеншчына, 13-06-2020

Аўтар - Сяргей Чарапіца