Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінайскі чаромашнік і яго горы

 Дакументацыйныя здымкі

Сінайскіх чаромашнікаў (Carpodacus sinoicus) - аднаго самца і 2-3 самкі побач з ім на схіле гары - мы ўбачылі пад час ранішняга спуску з гары Маісея (іншая назва - гара Сінай). Здымкі з серыі "знайдзі птушку" - не гледзячы на яркую афарбоўку самца, навакольныя чырвонаватыя скалы і осыпы даюць яму выдатную маскіроўку. Ну а пра светла-бежавых самак ці маладых птyшак і казаць няма чаго :)

Від з разарваным арэалам: сустракаецца ў адпаведных гарах у Егіпце, Саўдаўскай Аравіі, Іарданіі, Ізраіле, Кітае і Афганістане.

люты 2014 г., Сінайскі паўвостраў, Егіпет.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Гара Маісея мае вышыню 2285 м н .у.м. Згодна з Торай, Бібліяй і Каранам, гэта тая гара Харів, на якой Бог уручыў Маісею 10 запаведзяў. Ну і месца пражывання сінайскіх чаромашнікаў :)

Вось як яны  выглядаюць пад час усходу сонца і трошкі пазней:

 

Каментары

 Мы сустрэлі чаромашнікаў даволі высока - думаю, што не менш, чым 1500 м н.у.м. А пра тое, што яны ёсць там, даведаліся пад час падрыхтоўкі паездкі са справаздач іншых бёрдэраў. Таму, каб сустрэць іх у іншым месцы, напэўна, трэба было б спрабаваць палазіць на вышынях пр. у 1500 м. Але як гэта зрабіць без дарогі, якая пракладзена на гару Маісея, мне цяжка сказаць.

Яшчэ адзін цікавы від, які сустрэлі ў Егіпце толькі там (але бліжэй да вяршыні і ў яе падножжа вакол кляштара Св.Кацярыны) - трыстрамскія шпакі. Але пра іх будзе наступная серыя здымкаў.