Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Еўрапейскія ўюркі: Час вучыцца жыць маладым

Моладзь выпрыгнула з гнёздаў у большасці нашых відаў вераб'іных - ну можа акрамя тых, якія прыляцелі у сярэдзіне мая ці нават пазней.

Тыя дарослыя, якія могуць і хочуць зрабіць другую спробу, ужо пазаймалі свае старыя гнездавыя тэрыторыі або спрабавалі іх змяніць - калі бачылі такую магчымасць. 

Нехта яшчэ дакармлівае сваіх маладых, а некаторыя ўжо пачалі жыць самастойна. І сярод іх - еўрапейскія ўюркі (Serinus serinus).

Самае цікавае, што я толькі калі ўжо зняў гэтую моладзь зразумеў - і тое не адразу - хто гэта насамрэч. Бо хаця выбар быў не такі вялікі: маладыя канаплянкі, маладыя зелянушкі ці як раз маладыя еўрапейскія ўюркі, сумневы ў правільнасці вызначэння ўсё ж былі. І найперш яны былі звязаныя з тым, што ў маладых ўбркоў не было нічога жоўтага або зялёнага ў апярэнні - як адной з галоўных рысаў пазначана ў вызначальніку ў адрозненне ад дарослых самца і самкі. Але калі маладыя ўзляталі, на крылах у іх яўна 'успыхвала' шырокая зеленаватая палоска. Таму сумневы вярталіся. Вось так, першы раз у жыцці, я і ўбачыў маладых еўрапейскіх уюркоў)

Як і дарослыя птушкі, моладзь харчуецца насеннем розных травяністых раслін, прычым вучыцца выбіраць з яго тое, якое найлепш ім смакуе - доўга трымаае і смакуе языком у дзюбе. І час ад часу - як робяць усе вераб'іныя, якія харчуюцца на зямлі - паглядвае ў неба - менавіта адтуль можа прыляцець шуляк-карагольчык ці іншая драпежная птушка, таму праверыць небасклон не перашкодзіць.

 

https://youtu.be/0rEqVAA6YIA

 

Трымаюцца маладыя ўюркі і па-аднаму, і па 2-3 птушкі разам. Так лягчэй убачыць небяспеку і знайсці насенне адпаведнай спеласці. Але так, у кампаніі, яно і хутчэй заканчваецца. Бо пасля трымерных укосаў у гарадах знайсці нешта ў вялікай колькасці са спелым насеннем стала нашмат цяжэй.

10, 13 і 15-06-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі