Час пастаяннага і масавага прыносу птушкамі новых грэцкіх арэхаў яўна заканчваецца і пачынаецца час іншы - пошукаў, і калі пашанцуе знаходку не з'есці, перахоўвання чужых запасаў у новых схованках. У невялікім скверыку на беразе Нёмана, дзе я за гэтым назіраю, прыносяць новыя арэхі ўжо адзінкавыя гракі і вароны, а шукаюць раней прыхаваныя дзесяткі, прычым калі-некалі гэтыя пошукі нагадваюць сапраўднае прачэсванне тэрыторыі, масавае і ўважліва-дбайнае.
Справа гэта ўдзячная, арэхі знаходзяць часта - таму і працягваюць гэтым займацца. Іншы спосаб падсілкавацца арэхам - выхапіць яго ў таго, хто знайшоў ці прынёс новы, з па-за тэрыторыі скверыка. Гэта таксама 'удзячная справа', але упэўненасць у яе поспеху значна меншая, ды і ёсць спосабы зрабіць яе зусім непаспяховай, адзін з іх я апісаў ТУТ.
Таму некаторыя птушкі камбініруюць першы і другі спосаб, каб павялічыць іх паспяховасць і затраціць на гэта як мага менш энергіі. Менавіта гэта я і назіраў. Грак (Corvus frugilegus) прынёс 'новы арэх' у скверык і амаль адразу пасля пасадкі выкапаў невялікую ямку, паклаў туды арэх, прыкапаў яго і закрыў апалым лісцікам і трошкі травой. Толькі ён адляцеў, як на тое месца прыляцела шэрая варона (Corvus (corone) cornix) і вось што адбылося:
Таму наўрацці прыхоўванне арэхаў у месцах іх масавага пошуку іншымі птушкамі можа быць добрай ідэяй для асобных птушак. Аднак калі думаць пра ўсіх, то такое своесаблівае папаўненне `агульных запасаў` павялічвае магчымась карыстацца імі для кожнай асобнай птушкі, якая гэта робіць. Тым больш, калі запасы былі зроблены вялікія.
А перавагу пільных над тымі, хто спяшаеца, ці глупымі ніхто не адмяняў)
Гродна, 26-10-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ