Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнікі: перадзімовыя заляцанні

Усе ведаюць пра тое, што нават у каланіяльных птушак ёсць свае тэрыторыі - хаця б мінімум месца вакол уласнага гнязда. А ў тэрытарыяльных птушак звычайна тэрыторыі утрымліваюцца пад час гнездавога сезону- каб было дастаткова месца і рэсурсаў на ім для паспяховага размнажэння. Пасля гэтага падобную ці іншую тэрыторыю наўрацці ёсць сэнс актыўна бараніць ад іншых прадстаўнікоў свайго віду, бо энергіі на гэта будзе траціцца больш, чым  магчыма атрымаць ад тэрыторыі.

У мінулую зіму крапіўнікі (T. troglodytes) парамі (?) або асобна перазімоўвалі ў Гродна ў пойме Нёмана ад чыгуначнага маста і ніжэй па плыні кожныя 50-60 метраў. І я нават не думаў, што яны гэтыя тэрыторыі нейкім чынам бароняць ад іншых, хаця гэта было б лагічгна, калі ўлічыць абмежаваную колькасць даступных ім каля вады насякомых. 

Пасля першага сёлета сапраўднага пахаладання ў старога маста я пачуў і ўбачыў двух крапіўнікаў, якія актыўна перамяшчаліся па кустах і невысокіх дрэўцах у вады і адзін (?) з іх часта і гучна трашчаў - аднойчы нават так актыўна, што напалохаў сінюю сінічку)

Я думаў, што адна птушка праганяе і няможа прагнаць іншую, але пасля прагляду здымкаў на кампутары зразумеў, што тут нешта больш складанае.

Па-першае, аказалася, што адзін з крапіўнікаў амаль увесь час знаходзіўся каля іншага... з апушчаным хвосцікам!

птушка

Хутчэй за ўсё гэта і быў "крыкун" ці "трашчун. А побач з ім прыгала і птушкаперамяшчалася птушачка з "нармальным", удзёрнутым да гары хвастом:

Ці самец такім чынам прыцягваў увагу самкі і паказваў магчымую зімовую тэрыторыю якую ён быў гатовы абараняць ад іншых? Вельмі магчыма, бо потым, калі я вяртаўся праз хвілін пяць, адзін з карпіўнікаў спяваў у вербалозе прыкладна ў месцы, з якога раней пачаўся траскучы пералёт ўздоўж ракі.

Гродна, 28-10-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Вось як выглядалі гэтыя "перадзімовыя заляцанні":

Каментары