Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі: Перанос чарвякоў 'негабарытна і габарытна'

шпак

Дакументацыйныя здымкі

Апошнія дні калі праходзіш недзе нават далёка ад шпакоўні, часта раптам чуеш гучныя крыкі галодных птушанят, якія гэтак жа раптоўна схіхаюць - гэта значыць, што шпакі-бацькі прынеслі сваім нашчадкам чарговую порцыю ежы і птушаняты актыўна спрабуюць атрымаць з яе як найбольш. 

Ежу, у асноўным дажджавых чарвякоў, дарослыя шпакі (Sturnus vulgaris) шукаюць сярод як кароткай, скошанай, так і параўнальна высокай расліннасці амаль без перапынку. І калі паназіраць за імі, то выразна бачныя дзве групы птушак. Першыя нясуць на гняздо нават аднаго чарвяка як толькі дастануць-выцягнуць яго з глебы (гл. другую палову здымкаў). А птушкі з другой групы збіраюць адразу 2-3-4-5 чарвякоў і толькі тады нясуць іх птушанятам (гл. здымкі з верхняй паловы серыі). 

І вось дзякуючы птушцы з гэтай другой умоўнай групы атрымалася ўбачыць новыя для мяне паводзіны, сэнс якіх я зразумеў не адразу. Шпак з поўнай дзюбай чарвякоў пачаў раз за разам рэзка размахваць імі, як бы стараючыся стукнуць аб зямлю. Але касання зямлі не адбывалася, ды і навошта іх 'забіваць' такім чынам? Яны ж ужо не могуць уцячы ці неяк нашкодзіць птушцы? І тут даволі хутка я ўбачыў развязку - шпак на 4 ці 5 раз змог 'заматаць' канцы чарвякоў рoзнай даўжыні, якія да таго звісалі, вакол дзюбы! Атрымалася кампактна (гл. 11-ы здымак) і яўна больш аэрадынамічна. І менавіта пасля гэтага ўданага манеўра птушка адляцела са сваёй раней 'негабарытнай' здабычай.

Гродна, бераг Гараднічанкі, 18-05-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары