Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сойкі: не прападзем і ў горадзе

Як і іншыя нашы крумкачовыя, або вранавыя птушкі (можа за выключэннем крумкача), сойкі (Garrulus glandarius) праніклі ў нашы гарады. У старых парках і нават невялікіх старых садах, па ускрайках пойм рэк і рэчак - паўсюль, дзе ёсць больш-менш старыя дрэвы, можна пачуць рэзкія крыкі соек, а калі пашанцуе - то і ўбачыць іх хвалісты палёт.

Не выключэнне і Гродна - горад над Нёманам.

Акрамя любімай ежы - жалудоў, у добрыя гады на якія сойкі робяць салідныя іх запасы - гл. СОЙКІ і іх ЖАЛУДЫ, хапае для гэтых усеядных птушак і іншай ежы. Калі не прыбіраць усё апалае лісце, то з задавальненнем дастаюць лічынам з розных галаў-нарастаў на лістах:

https://youtu.be/5FJ903rc0UY

Хутка пачнецца сезон гнездавання, таму сойкі трымаюцца парамі, хаця і не зусім яшчэ на сваіх будучых участках гнездавання - пакуль іншыя пары не бароняць свае гнездавыя тэрыторыі, ежу , а можа і месца на гняздо, можна пашукаць і там. Падрабязней пра іх гнездаванне глядзіце тут: З жыцця соек: ад вылуплення да вылету

У залежнасці ад настрою, птушкі могуць падымаць ці апускаць пер'е на галаве, утвараючы ці складваючы смешны і не зусім пасуючы да іх выгляду, стракаты чуб.

02-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі