У невялікі скверык каля нашага дома вялікія галубы (Columba palumbus) прылятаюць гнездаваць трэці год запар.
У суботу я ўбачыў на дрэве самотнага галуба, у нядзелю пачуў яго прызыўнае "уханне", а сёння - вуаля! - галубы шжо гуляюць парай пад дрэвамі і актыўна адрываюць зялёныя кавалкі, смешна прымружваючы вочы і нешта іншае - магчыма, нейкае насенне.
Частка галін на той ёлцы, на якой яны будавалі гняздо ў мінулым годзе, адламалася з-за снегападаў, аднак месца каб схаваць там гняздо яўна хапае.
Буду назіраць што і як будзе далей.
13 i 15-03-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ