Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сінічкі

27.03.2023 - 16:14 | pva

27.03.2023 г. Смілавічы. У 5 метрах ад майго агарода расце старая невялікая яблынька. Праходзячы побач (там сцежка, пратаптаная студэнтамі да ветэрынарнага корпуса), заўважыў на галінцы гэтай яблыні сінюю сінічку. Затым да першай падляцела другая і прысела ля дупла. Пакруцілася і шмыгнула ў яго. Праз секунд 20 яна вылецела. Мусіць яны аблюбавалі гэтае дупло, каб вывесці нашчадства. Дупло ўсяго адзін метр ад зямлі.

Заўтра паспрабую ціхенька паназіраць і зняць на відэа. 

Аўтар - Уладзімір Пенькевіч.

Каментары