У Мінску на зімоўку застаецца не менш за 5000 тысяч качак-крыжанак, - такія дадзеныя былі атрыманы пад час сінхронных улікаў вадаплаваючых птушак. Падобныя ўлікі праводзіліся ў Мінску ўпершыню. Акваторыі Мінска былі падзелены на 7 часта, на якіх і праводзіліся ўлікі, пераважна гэта былі незамярзаючыя адрэзкі ракі Свіслач, рака Лошыца і Сляпянская водная сістэма.
- 01.03.2011 - 15:51 | Kiolk
- 28.02.2011 - 23:38 | Harrier
Даследчыкі з Мадагаскара і ЗША апісалі на гэтым востраве невядомы навуцы від ляснога пастушка. Новы від атрымаў навуковую назву Mentocrex beankaensis, дзе род Mentocrex азначае эндэмічных для Мадагаскара пастушкоў, а відавое імя beankaensis атрымалася ад назвы мясцовасці, дзе птушкі былі ўпершыню адзначаны – гэта лес Beanka у цэнтральна-заходняй частцы вострава. Новы від быў апісаны як асобны ад другога віду таго ж самага роду з усходняй часткі вострава на аснове адрозненняў у памерах цела, асаблівасцяў апярэння і ДНК.
- 28.02.2011 - 01:10 | Harrier
Паводле вынікаў адмысловай экспедыцыі арнітолагаў у Пуэрта Монт (Puerto Montt), Чылі, можна казаць пра тое, што адбылося адкрыццё новага віду птушак. Кіраваў экспедыцыяй самы выбітны знаўца альбатросаў, буравеснікаў і качурак Пітэр Гарысан (Peter Harrison) .
- 25.02.2011 - 22:49 | AV
На днях в центре Витебска услышал вороний гвалт. Присмотрелся - серые вороны атакуют крупную сову.
- 25.02.2011 - 01:17 | Harrier
Адрозненні ў розных генах у мігрыруючых чорнагаловых лесак (Sylvia atricapilla) былі выкарыстаныя для вызначэння асаблівага гена, які дапамагае кантраляваць “міграцыйны імпульс” у птушак.
Штовясну і восень больш за 50 мільярдаў птушак здзяйсняюць міграцыі на тую ці іншую адлегласць. Многія даследчыкі фенoмену міграцый у якасці аб’екту вывучэння асаблівасцей гэтых паводзінаў выкарыстоўвалі чорнагаловых лесак. Аднак амаль нічога не было вядома пра генетычныя карані такіх паводзінаў. - 24.02.2011 - 12:04 | Harrier
Дзякуючы ўсё большаму развіццю тэхналогій, у даследчыкаў птушыных міграцый з’яўляюцца ўсё новыя і лепшыя магчымасці. З-за практычна штогадовага змяншэння памераў і вагі спадарожнікавых перадатчыкаў, іх атрымоўваецца змяшчаць на ўсё меншыя віды птушак.
- 22.02.2011 - 00:48 | Harrier
З’явілася 21-я па ліку справаздача American Birding Association (АВА) за 2009-10 гады, у якой да Спісу птушак Паўночнай Амерыкі дадаецца 9 новых відаў.
Сем з іх – выпадкова залётныя ў зоагеграфічную вобласць Неарктыкі і цяпер афіцыйна зацверджаныя Камітэтам АВА да спісу птушак, тады як яшчэ два віды дадаліся ў выніку падзелу двух відаў, якія лічыліся політыпічнымі і прадстаўленымі ў Амерыцы падвідамі.
- 20.02.2011 - 01:39 | Harrier
У сераду Еўрапейская камісія (ЕК) вырашыла вылучыць да Польшчы судовы іск з-за таго, што гэтая краіна як чалец ЕЗ не выконвае сваіх абавязкаў па дырэктыве “Аб дзікіх птушках”.
- 18.02.2011 - 12:07 | Harrier
На Третьем университетском слёте волонтёров Брестского госуніверситета им. А.С.Пушкина благодарности ректора получили директор Брестского областного отделения АПБ Сергей Сидарук за плодотворное сотрудничество в развитии волонтёрского движения в БрГУ им. А.С.Пушкина), и сябры АПБ Александр Минич и Олег Синчук (как наиболее активные участники волонтёрского движения в университете).
- 17.02.2011 - 23:11 | Harrier
Прынц Уэльса Чарльз афіцыйна распачаў праект, накіраваны на выратаванне знікаючага ў многіх месцах на Брытанскіх астравах абарыгеннага віду – звычайнай, або рудай вавёркі (Sciurus vulgaris).
Пад час візіту ў Hutton-in-the-Forest у графстве Cumbria ён асабіста падтрымаў пяцігадовую схему выратавання і аховы вавёрак, якая мае афіцыйную назву Red Squirrels Northern England (RSNE).

КАМЕНТАРЫ