Новы від птушак апісаны на Мадагаскары

Даследчыкі з Мадагаскара і ЗША апісалі на гэтым востраве невядомы навуцы від ляснога пастушка. Новы від атрымаў навуковую назву Mentocrex beankaensis, дзе род Mentocrex азначае эндэмічных для Мадагаскара пастушкоў, а відавое імя beankaensis атрымалася ад назвы мясцовасці, дзе птушкі былі ўпершыню адзначаны – гэта лес Beanka у цэнтральна-заходняй частцы вострава. Новы від быў апісаны як асобны ад другога віду таго ж самага роду з усходняй часткі вострава на аснове адрозненняў у памерах цела, асаблівасцяў апярэння і ДНК.

Сухія лясы заходняга Мадагаскара ў апошнія гады драматычна паменшыліся ў памерах. Аднак знішчэнні лясоў на востраве пачаліся задоўга да гэтага – па ацэнках World Wildlife Fund (WWF), 97 % паверхні Мадагаскара пад лесам у гэтай частцы вострава знікла на працягу 2500 гадоў – часу, калі тут упершыню з’явіліся людзі. Апошнія дзесяцігоддзі рэшткі гэтых месцапражыванняў прычыніліся да шматлікіх адкрыццяў невядомых для навукі відаў раслін і жывёл.
Лес Beanka ў асноўным амаль некранутая дзейнасцю чалавека тэрыторыя дзякуючы шматлікім вострым, як лязо і высокім рэшткам вапняка, якія на мальгашскай мове называюцца tsingy.
З 2007 году лес знаходзіцца пад кіраваннем Асацыяцыі па захаванню біяразнастайнасці Мадагаскара (Association Biodiversity Conservation Madagascar (BCM)) і аплочваецца кампаніяй Bioculture (Mauritius) Ltd., якія пачалі праграмы соцыа-культурнага развіцця навакольных з лесам супольнасцяў, узнаўлення лесу і захавання яго.


У канцы лістапада 2009 г. Асацыяцыя Vahatra у супрацоўніцтве з BCM і некалькі іншых груп даследчыкаў, якія вывучаюць флору і фауну Мадагаскара, арганізавалі шырокамаштабнае вывучэнне лесу Beanka на плошчы каля 14 000 га. Менавіта тады ўпершыню быў адзначаны новы від пастушка, якія толькі цяпер атрымаў нарэшце афіцыйную навуковую назву.
Сярод некалькіх упершыню адкрытых тут для навукі відаў раслін і жывёл менавіта заходні мадагаскарскі пастушок першым атрымаў навуковую назву. Dr. Marie Jeanne Raherilalao, праф. універсітэту Antananarivo і прадстаўнік Association Vahatra, між іншага сказаў, “што нават пасля многіх дзесяцігоддзяў даследаванняў, прырода можа паднесці яшчэ шмат сюрпрызаў нават з такімі добра вывучанымі арганізмамі, як птушкі. Нядаўняе пераадкрыццё мадагаскарскага нырка – віду, які доўгі час лічыўся знікнулым і адкрыццё тут новага віду пастушка – добрыя прыклады гэтага. Яны яшчэ раз падкрэсліваюць важнасць палявых даследаванняў і інвентарызацыі жывых істотаў”.
Артыкул пра апісанне новага віду птушак быў апублікаваны ў апошнім нумары часопіса Zootaxa.
 

Illustrations by Velizar Simeonovski, © The Field Museum in Chicago

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў

Тысячы новых відаў адкрыты на працягу аднаго году

Новы від птушак апісаны ў Калумбіі (+Відэа)

Адкрыты новы від голуба!

Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры

Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе

Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
 

Comments

Крыніца: Goodman, S M, Raherolalao, M J, and Block, N L. 2011. Patterns of morphological and genetic variation in the Mentocrex kioloides complex (Aves: Gruiformes: Rallidae) from Madagascar, with the description of a new species. Zootaxa 2,776: 49-60.

Першая фотка новага віду, зробленая яшчэ ў 2007 годзе ў Bemaraha Tsingy National Park.  Photo: James Williams. www.birdwatch.co.uk  фатограф не ведаў, што гэта невядомы для навукі від

...