Сявец (Pluvialis squatarola)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Сяргей Саковіч, Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

Ачышчальныя сажалкі ВА "ГроднаАзот" ля в.Беражаны, Гродзенскі раён і вобласць.

 1 ad. сярод некалькіх баталёнаў і 2 вялікіх зуйкоў.

Падпусціў паступова параўнальна блізка. Гэта новы від для мяне ў Беларусі, для Сяргея і Мікалая Іванавіча - новы від увогуле =LIFER.

Здымак Мікалая Гулінскага, на якім добра бачная чорная пляма "пад мышкай" - адна з асноўных рысаў, па якой лёгка адрозніць сяўца ад іншых севак:

Ніжэй здымкі і відэа зробленыя праз трубу = digiscoping.

 

 

Каментары

 Дзякуй, Сяргей!

На відэа колеры больш праўдзівыя, а на маіх здымках чамусьці пераважаюць карычневыя адценьні, а не шэрыя як павінна быць.