Звычайны асаед (Pernis apivorus), imm.
Сустракаліся мы ў полі. Прылёт да мяне, на сядзібу, лічу сяброўскім працягам нашых стасункаў.
Блужанскі с/с, Пухаўшчына. 5 верасьня 2010.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Звычайны асаед (Pernis apivorus), imm.
Сустракаліся мы ў полі. Прылёт да мяне, на сядзібу, лічу сяброўскім працягам нашых стасункаў.
Блужанскі с/с, Пухаўшчына. 5 верасьня 2010.
Каментары
Harrier - 15.08.2013 - 16:44
Гэта малады асаед -
Гэта малады асаед - параўнальна невялікая дзюба на "галубінай" формы галаве. Цёмнае вока і жоўтая васкавіца вакол дзюбы = маладая птушка.
Проніч - 15.08.2013 - 17:17
In reply to Гэта малады асаед - by Harrier
Дзякуй. Два словы пра
Дзякуй. Два словы пра "васкавіцы". Што гэта? Якая яны ў дарослай птушкі?
Harrier - 15.08.2013 - 19:07
In reply to Дзякуй. Два словы пра by Проніч
Васкавіца - гэта назва голай
Васкавіца - гэта назва голай скуры вакол дзюбы, яна ў драпежных птушак можа змяняць свой колер з часам. У дарослых асаедаў яна шэрая, вока - жоўтае.
Яшчэ забыў напісаць пра цёмныя шырокія палоскі прыкладна па сярэдзіне хваста - гэта таксама добрая рыса для адрознення асаеда ад канюхоў.
Уладзя (госць) - 15.08.2013 - 20:16
In reply to Васкавіца - гэта назва голай by Harrier
Яшчэ раз дзякуй за ўвагу. А
Harrier - 15.08.2013 - 21:00
In reply to Яшчэ раз дзякуй за ўвагу. А by Уладзя (госць)
Голасу асаеда ніколі не чуў.
Голасу асаеда ніколі не чуў. А канюхі крычаць тыпова: кі-кі-кііі.
Уладзя (госць) - 15.08.2013 - 22:54
In reply to Голасу асаеда ніколі не чуў. by Harrier
Сёньня на сайце зацішша, у
Harrier - 16.08.2013 - 00:54
In reply to Сёньня на сайце зацішша, у by Уладзя (госць)
"Кашэчые гукі" з любых
"Кашэчые гукі" з любых дрэваў (часцей з лісцевых) - гэта адзін з двух асноўных гукаў авяльгі.
Цяпер наконт сутнасці канфлікту "асаед-крумкач". Асаед цікавіцца не могілкамі ці Вашай сядзібай, а гнёздамі осаў, лічынкамі якіх ён пераважна харчуецца. Ён назірае за восамі, якія ляцяць на гняздо і паступова яго знаходзіць. Думаю, што крумкачы не надта разбіраюцца ў відах дарпежных птушак і , на ўсялякі выпадак, адганяюць са сваёй тэрыторыі любых драпежнікаў - патэнцыйных канкурэнтаў. У гнездавы час (сакавік-май) таксама яшчэ і для абароны кладкі-вывадка ад патэнцыйнай або рэальнай небяспекі.