
Сёння мы адзначаем свой першы юбілей – пяць гадоў таму, 15 лютага 2009 г. на нашым сайце з’явіўся першы матэрыял – абвестка. З таго часу навін і абвестак, звязаных з вывучэннем, аховай і назіраннямі за птушкамі з’явілася ажно 133 старонкі (па 10 на кожнай), нашымі карыстальнікамі размешчана амаль 4000 фотаздымкаў, сотні відэа і апісанняў назіранняў за птушкамі з Беларусі і амаль усяго Свету. Пад усімі гэтымі матэрыяламі пакінута больш за 21 тысяча каментароў. Дзякуючы нашай агульнай штодзённай цікаўнасці да птушак і нарадзілася беларуская назва сайта – “Птушкі штодня”, якая з тыдзень упрыгожвае нашу “шапку”.
Усяго за пяць гадоў дзейнасці сайта яго наведалі больш за 165 тысяч чалавек. Добра бачна, што наведвальнасць нераўнамерная і найбольшая колькасць заходаў звязана з арганізацыяй на сайце он-лайн трансляцыі з гнязда сокалаў-пустэльг у Брэсце. Пры гэтым максімальная колькасць прыходзіцца на травень 2010 года (каля 38 тыс наведванняў за месяц), Птушкай года ў якім якраз і была пустальга.
У гэтым годзе нас чакае пяты запар сезон он-лайн назіранняў з гнёздаў сокалаў у Гродна і Брэсце.






Таму чакаем на Вашыя прапановы і заўвагі, якія змогуць зрабіць сайт больш цікавым і карысным. А таксама на ўсе іншыя матэрыялы: здымкі, відэа, гісторыі і асобныя факты пра птушак і людзей, якія іх назіраюць, вывучаюць і ахоўваюць.
Дзякуй усім, хто быў з намі самага пачатку, далучыўся пазней і, галоўнае, застаецца з намі! Птушкі штодня чакаюць нас оф-лайн і он-лайн!
Падрыхтавалі Яўген Сліж і Дзьмітры Вінчэўскі
Статыстыка і яе візуалізацыя з www.support.google.com/analytics
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Sirena - 16.02.2014 - 22:10
Мае виншаванні з першым
Мае виншаванні з першым маленькім юбілеем!!! Далейшых поспехаў і каб пашыраліся рады прыхільнікаў і сяброў БУ.БАЙ!!! Ірына Самусенка
zuyonak - 16.02.2014 - 23:05
І мае таксама!!! Хоць і
І мае таксама!!! Хоць і маленькі, а ўсё ж юбілей! Глядзіш, неўзабаве і дзіцячы садок переарасцем, у школу пойдзем, а там і ў інстытут!!! Задаткі для гэтага вельмі сур'ёзныя!!! А што ў дарослым жыцці будзе, дык нават і ўявіць баюся!!!
Цудоўны сайт, а самае галоўнае - што за ім стаяць апантаныя, у добрым сэнсе гэтага слова "хворыя на галаву" людзі. Ну, а якая тытанічная праца крыецца за усім гэтым, ведаю не па чутках. Так, што дзякуй усім "Бубайцам" і далейшых творчых поспехаў на радасць птушкам, людзям і ўсёй дзікай прыродзе!!!
СЗ
Inesa (госць) - 17.02.2014 - 14:57
Віншую! 5 год тэрмін такі не
Avestom (госць) - 19.02.2014 - 20:53
In reply to Мае виншаванні з першым by Sirena
Polsza wtaraja! Winszujem zza
Harrier - 19.02.2014 - 23:46
In reply to Polsza wtaraja! Winszujem zza by Avestom (госць)
Дзякуй усім за віншаванні і
Дзякуй усім за віншаванні і добрыя словы.
З Вашым удзелам і зацікаўленасцю зможам зрабіць больш і лепш.
Наконт краін па наведвальнасці - мне таксама прыемна, што Польшча на другім месцы.
Уладзя (госць) - 24.02.2014 - 06:33
Маё шанаваньне дарагія сябры