Дата назірання
Месца Назірання
в. Галімшчына Іўеўскага р-на Гродненская вобл.
Першакрыніца: http://vk.com/andrei_kovrah?w=wall4629160_2189%2Fall
Другая рэгістрацыя для 2014 году.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 20.05.2014 - 12:38
Ого! Запеліканіла сёлета!
Ого! Запеліканіла сёлета! Дзякуй таму, хто знайшоў і размясціў цікавае назіранне. Ну і аўтару, канешне...
biot - 20.05.2014 - 13:21
In reply to Ого! Запеліканіла сёлета! by Harrier
Магчыма, тая ж птушка з
Магчыма, тая ж птушка з Волмы. Па перам - маладая.
Ананім (госць) - 20.05.2014 - 13:39
In reply to Ого! Запеліканіла сёлета! by Harrier
паляцеў у Гародню, каб і вы
Harrier - 25.05.2014 - 22:13
Cёння паехалі паглядзець на
Cёння паехалі паглядзець на пелікана па дарозе з Мінску. Знайсці вёску аказалася не так проста, як мы думалі. Па дарозе да яе праверылі два іншых параўнальна недалёкіх возера. Возера ў Галімшчыне аказалася доўгім і вузкім, з абодвух берагоў стаялі рыбакі. Гэта нас насцярожыла, але ў яго дальнім канцы мы заўважылі белую птушку падыходзячых размераў. Глянулі праз брудную шыбу машыны - і ўбачылі пелікана! Мы як мага хутчэй паехалі ў той бок, па дарозе віншуючы адзін аднаго і дрыгаючы рукамі з воклічамі "Йес!". Аднак калі мы выскачылі фатаграфаваць пелікана, перад намі плаваў ... шыпун. Пелікана нідзе не было - гэта лебедзь нам падаўся тым, каго мы так хацелі ўбачыць.
Літоўская мяжа там недалёка, таму пелікан хутчэй за ўсё ужо ў суседняй краіне. Там, напэўна, больш азёр з рыбай, якую не хочуць вылавіць рыбакі...
Будзем чакаць наступнага залёту.