Ружовы пелікан (Pelicanus onocrotalus)

Аўтары Назірання

Андрэй Коўрах

Дата назірання
Месца Назірання

в. Галімшчына Іўеўскага р-на Гродненская вобл.

Першакрыніца: http://vk.com/andrei_kovrah?w=wall4629160_2189%2Fall 

Другая рэгістрацыя для 2014 году.

Каментары

Ананім (госць) - 20.05.2014 - 13:39

In reply to by Harrier

паляцеў у Гародню, каб і вы яго пабачылі)))Галоўны рыбавод Волмы казаў, што перад выходнымі яшчэ быў, на зімавалых, але матачную сажалку, дзе ён любіў жывіцца і дзе рыба кішэла асушылі зусім. ав

 Cёння паехалі паглядзець на пелікана па дарозе з Мінску. Знайсці вёску аказалася не так проста, як мы думалі. Па дарозе да яе праверылі два іншых параўнальна недалёкіх возера. Возера ў Галімшчыне аказалася доўгім і вузкім, з абодвух берагоў стаялі рыбакі. Гэта нас насцярожыла, але ў яго дальнім канцы мы заўважылі белую птушку падыходзячых размераў. Глянулі праз брудную шыбу машыны - і ўбачылі пелікана! Мы як мага хутчэй паехалі ў той бок, па дарозе віншуючы адзін аднаго і дрыгаючы рукамі з воклічамі "Йес!". Аднак калі мы выскачылі фатаграфаваць пелікана, перад намі плаваў ... шыпун. Пелікана нідзе не было - гэта лебедзь нам падаўся тым, каго мы так хацелі ўбачыць.

Літоўская мяжа там недалёка, таму пелікан хутчэй за ўсё ужо ў суседняй краіне. Там, напэўна, больш азёр з рыбай, якую не хочуць вылавіць рыбакі...

Будзем чакаць наступнага залёту.