На Гарадзеншчыне адзначаны від звяроў, якога няма ў афіцыйных спісах фауны Беларусі + VIDEO

 

Сёння, пад час нашых назіранняў за птушкамі поймы Свіслачы, ў Бераставіцкім раёне мы адзначылі самца, тры самкі і маладога плямістага аленя (Cervus nippon). Да гэтага часу гэты від не згадваецца сярод відаў Хрыбетных Беларусі, і, напрыклад, яго няма ў самай апошняй зводцы “Животный мир Беларуси. Позвоночные” (Мінск, выд. Цэнтр БДУ – 2013) аўтарства В.В.Грычыка і Л.Д.Бурко.

У 1988 годзе больш за 400 плямістых аленяў былі прывезены з Калінінграду на адмысловую ферму ў Кобрынскім раёне, адкуль некаторыя жывёлы паспяхова збягалі і назіраліся потым у навакольных лясах. Аднак дагэтуль ніякага афіцыйнага пацверджання гэтых сустрэч няма.

На жаль, гэта від-інтрадуцэнт не толькі для Беларусі, але і ўвогуле для нашага кантыненту, бо абарыгенныя папуляцыі жылі толькі ў розных краінах Усходняй Азіі.

Гісторыя інтрадукцыі плямістага аленя ў Еўропе спачатку для аздаблення паркаў арыстакратаў, а потым і для павелічэння колькасці паляўнічых відаў, налічвае больш за 150 гадоў. Цяпер гэты від жыве па-за натуральным арэалам у прыродзе Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нідэрландаў, Швайцарыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі, а таксама ў Расіі, ЗША, на Філіпінах і ў Новай Зеландыі.

З 1918 па 1972 гг. у розных краінах Усходняй Еўропы было выпушчана 2400 плямістых аленяў (Павлов и др., 1974). Добра акліматызаваныя папуляцыі віду існуюць ва Украіне і ў еўрапейскай частцы Расіі (Падмаскоўе). Прычым наступныя інтрадукцыі працягваліся ў розных частках Расіі на захад ад Урала і ў 1990-х гадах. У Польшчы першыя паспяховыя спробы выпуску плямістых аленяў у прыроду адбыліся яшчэ ў 1895 і 1905 гг., у Літве – ў 1954 г., у Эстоніі - ў 1956 г..

 

Як і іншыя віды-інтрадуцэнты, плямістыя алені не “прыціраліся” да абарыгенных відаў пад час  доўгай сумеснай эвалюцыі, таму іх экалагічная ніша можа значна перакрывацца з нашымі відамі парнакапытных: благародным аленем, казуляй ці нават ласём. Агрэсіўныя паводзіны плямістых аленяў да іншых блізкіх відаў парнакапытных былі адзначаны ў некалькіх еўрапейскіх краінах і пераважна назіраліся ў адносінах меншых памерамі казуляў, якіх алені паспяхова прагнялі з лепшых месцаў для харчавання. Ў некаторых выпадках менавіта з павелічэннем шчыльнасці гэтага аленя-інтрадуцэнта звязваюць змяншэнне шчыльнасці казулі.

Плямісты алень аказаўся таксама агрэсіўным і паспяховым канкурэнтам лані. Напрыклад, у Чэхіі на працягу 12 гадоў пасля выпуску плямістых аленяў у прыроду на тэрыторыі Заходняй Багеміі, да гэтага шматлікая папуляцыя лані амаль цалкам знікла.

Акрамя гэтага, адзначана паспяховая гібрыдызацыя паміж плямістым і благародным аленямі ў Шатландыі, што прывяло да значных зменаў у генатыпе апошніх, бо цяпер там жывуць і размнажаюцца потомкі гібрыдаў, якія ў рознай ступені звязаны з абодвума відамі.

Хаця ў большасці еўрапейскіх краін натуралізаваныя папуляцыі віда збольшага аселыя, ў Польшчы адзначаны перамяшчэнні аленяў нават на 160 км. Таму адкуль самец са сваім гарэмам узяўся на захадзе Гарадзеншчыны, сказаць цяжка.

Важна, каб від-інтрадуцэнт нарэшце афіцыйна "з'явіўся" ў нашай фауне і яго далейшы лёс маглі вырашыць спецыялісты.

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Дзякую Вадзіму Пракапчуку за каштоўныя заўвагі

Здымкі і відэа аўтара

Для агляду выкарыстаны:

D.R.McCullough et al. (eds) (2009) Sika Deer: Biology and Management of Native and Introduced Populations. Springer DOI: 10.1007/978-4-431-09429-6_39

 

На гэтую тэму:

МСАП (IUCN) прапануе нарэшце скласці Чорны спіс інвазійных відаў

 ЕЎРАЗВЯЗ РАСПАЧНЕ БАРАЦЬБУ З ІНВАЗІЙНЫМІ ІНТРАДУЦЭНТАМІ

 ІНТРАДУЦЭНТЫ АФІЦЫЙНА ПРЫЗНАНЫЯ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ ПОЛЬСКАЙ ПРЫРОДЫ

ІНТРАДУЦЭНТЫ АФІЦЫЙНА ПРЫЗНАНЫЯ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ ПОЛЬСКАЙ ПРЫРОДЫ

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ ПРЫБЯРЭ ЯШЧЭ АДЗІН ВІД-ІНТРАДУЦЭНТ

“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай

Прынц Чарльз ачоліў рух супраць самага вядомага віда-інтрадуцэнта ў Вялікабрытаніі

У ПРЫРОДЗЕ БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАНЫ ЯШЧЭ АДЗІН ЧУЖАРОДНЫ ВІД ПТУШАК

 

Comments

Уже много лет пятнистые олени водятся в лесах Кобринского района, т.к. ряд особей в разное время сбегали с вольеров у посёлка Ореховский.. просто эта информация официально для утверждения " в верха" не поступала.. это никому не нужно было..))   Нравится · Ответить · 1 мин.

Вадзім, дзякуй за своечасовыя і змястоўныя заўвагі. Паправіў назву і тэкст. Думаю, што цяпер больш адпавядае фактам.

Дима, всегда рад помочь!

Есть нюанс- на видео самец+3 самки+1 молодая особь (сеголеток, пока половую принадлежность сложно установить). Вероятнее всего в 2015 году одна из самок привела потомство - что так же интереснейший факт в наблдении!!!

Может изменишь текстовку...

Анастасия (госць) - 08.02.2016 - 11:15

Я так понимаю, фото было сделано в д.Олекшицы. там долгое время разводили оленей(правда не знаю какого вида). они жили в загороди. но с годами это дело забросили. забор в виде сетки упал и олени начали жить сами по себе. на прошлой неделе мы тоже их там наблюдали, правда нет хороших фотографий.

Harrier - 08.02.2016 - 14:59

In reply to by Анастасия (госць)

Так, менавіта там. Ні калхоз, ні хто-небудзь іншы не мае права выпускаць у прыроду жывёл без адпаведнага дазволу. Тым больш від, які з'яўляецца чужым для нашай фауны. Гэта вельмі небяспечны і для іх, і, найперш, для нашай прыроды сытуацыя - від вядомы выдатнымі здольнасцямі да засваення ў (нашай) прыродзе з усімі найгоршымі наступствамі.

У дадатак пра плямістых аленяў. Сёння прыкладна ў кіламетры ад месца перашй рэгістрацыя заўважылі групу 3 + 1 самцоў.

Прычым 2 самца яўна старыя з прыгожымі разгалінаванымі рагамі, з імі побач ляжаў малады самец са слабымі рагамі і метрах у 40 ад іх - яшчэ адзін малады самец. Самае цікавае, што ў гэтага апошняга (ў адрозненне ад тройкі) плямак ніякіх збоку цела не было (добра разгледзелі ў трубу).

Гібрыд ці нейкая іншая асаблівасць?

Мы сёння якраз там праязджалi, ездзiлi спецыяльна пад Грайна птушак глядзець, i бачылi стада каля 10-12 аленяу, не плямiстых, 1-2 дарослых вялiкiх самца i самкi. A птушак пералётных увесь час на свiслацкiх багнах назiраем. А як там журавы танчаць!!!