Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Цёмнавокія арляцы.

малы арлец

Сярод пяці малых арляцоў, якія зляцелісь на скошаны луг, тры птушкі былі цёмнавокімі. Нідзе не знайшоў дакладна, к якому году жыцця ў малых арляцоў радужына жаўцее. Ці магчыма па гэтых здымках вызнычыць узрост? І другое пытанне: ні хто з трох не пасуе, часам, на гібрыднага (А. pomarina х А.clanga)? 

арлец

арлец

Каментары

Дзьмітры, шчырае дзякуй за дапамогу. Увогуле, напэўна, гібрыды ці іх патомкі пападаюцца ў поле зроку дастаткова часта, толькі адрозніваць іх на дыстанцыі цяжка. На мой погляд, птушка на сярэднім здымку, магчыма, гібрыдная ці нейкае наступнае пакаленне за гібрыднай: высата дзюбы (адносна памераў галавы) ў параўнанні, напрыклад, з апошняй (самай светлай) птушкай, крыху большая. Ці гэта мне так здаецца?

P.S. Як вядома, па дадзенных Іваноўскага (В.В.Ивановский.  "Хищные птицы Белорусского поозерья". ) ў 23% проб генетычнага матэрыялу ад птушанят малых арляцоў прысутнічалі і гены вялікіх. (Зразумела, гэта не значыць, што такія птушкі будуць адрознівацца і фенатыпічна.)

Пакуль што змяшчу сярэднюю птушку ў асабістую папку, а астатніх - у папку "малы арлец".