Віншуем з маленькім бёдуотчарам!

Шчыра віншуем дружную сям’ю Сербунаў з нараджэннем сына!

Хлопчык нарадзіўся 12 траўня.

Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькі - Аляксандра – у адносінах да роднай прыроды, і, ў асаблівасці, да птушак, верым, што сынок паследуе за бацькай у справе захавання і вывучэння роднай прыроды і яе найбольш цікавых прадстаўнікоў - птушак!

Жадаем нованароджанаму і яго шчаслівым бацькам толькі прыемных клопатаў пад час росту і выхавання малога. Каб буслы не абміналі іх з новымі прыемнымі сюрпрызамі ў дзюбах.

 

Сябры і калегі

Comments