Мы спяшаліся на час - за гадзіну да заходу сонца - даехаць на месца, дзе трэба было праверыць ці ёсць там ток дубальтаў. Але праз некалькі хвілін пасля таго, яу уехалі ў Ліпічанскую пушчу, мой сябар і кіроўца Юра, затармазіў і сказаў - на бакавой дарозе стаіць лось!
Мы развярнуліся і паехалі глядзець яго - ён і сапраўды стаяў у метрах 25-30 ад нас, але гэта быў не лось, а аленуха (Cervus elaphus).
https://youtu.be/fTjnfDN3Dfs
Паглядзеўшы на нас, яна вырашыла не рызыкаваць і вярнулася ў лес. А мы, задаволеныя сустрэчай, паехалі далей.
12-05-2020, Ліпічанская пушча, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 17.05.2020 - 09:32
Дзеля такіх нечаканых і…
Дзеля такіх нечаканых і цікавых сустрэч, натураліст імчыцца на прыроду ў любую пару года і сутак... З поспехам, Дзмітрый!
Harrier - 17.05.2020 - 16:14
In reply to Дзеля такіх нечаканых і… by pva
Дзякуй за добрыя словы,…
Дзякуй за добрыя словы, Уладзімір!