Калі я сёння здымаў сталаванне рудахвостак-чарнушак на чорнай бузіне, час ад часу над ракой раздаваўся рэзкі свіст зімародка (Alcedo atthis).
Я праглядаў праз фота-камеру вялікія камяні на супрацьлеглым беразе - аднойчы птушка рыбачыла там і я спадзяваўся, што можа прысядзе там і зараз. Аднак зімародка там не было, свіст працягваўся, я здымаў рудахвостак.
Ажно птушка праляцела збоку ў некалькіх местрах ад мяне над вадой і спрабавала сесьці недзе на кустах вербалозу.Я вырашыў спраўдзіць - можа зімародак сеў так, што яго будзе бачна? Так і было - ён сеў на адзін з вялікіх камянёў і я пачаў здымаць яго з-за расліннасці - падыходзіць не хацелася каб не спужнуць яго.
Птушка нырнула ў ваду і пасля села бліжэй да мяне на суквецце сусака!
Пра лепшую пазіцыю я і марыць не мог! На жаль, не ўсе здымкі атрымаліся рэзкімі, але і так пэўна гэта мае найбольш цікавая сустрэча з каралём рыбакоў!
Нёман у Гродна, 14-09-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 15.09.2020 - 15:33
Вось дык пашанцавала... …
Вось дык пашанцавала...
Перадапошняя такая, крыху медытацыйная.
Harrier - 15.09.2020 - 18:32
In reply to Вось дык пашанцавала... … by Lighty
Так, дзякуй! Але сёння…
Так, дзякуй! Але сёння пашанцавала яшчэ больш - здымаў зімародка ці то 10, ці то 15 хвілін! Час ляцеў, як птушка) Пазней пакажу, што атрымалася.
Lighty - 17.09.2020 - 17:02
In reply to Так, дзякуй! Але сёння… by Harrier
А я ў журбе - першы раз у…
А я ў журбе - першы раз у жыцці ўбачыла зімародка (ва усялякім разе, я мяркую, што невялікая, вельмі-вельмі блакітная істота, якая ўцякала ад мяне праз Дняпро, была менавіта зімародкам), і нават не разгледзела, і невядома, ці з'явіцца ён на тым жа месцы. Раней іх там ня бачылі...
Harrier - 17.09.2020 - 21:13
In reply to А я ў журбе - першы раз у… by Lighty
Так, іншых падобных птушак…
Так, іншых падобных птушак ды яшчэ каб ляцелі над вадой у нас няма.
Але гэта значыць, што ўсё яшчэ наперадзе і самыя моцныя ўражанні ад зімародка таксама.