Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародак нечакана

Калі я сёння здымаў сталаванне рудахвостак-чарнушак на чорнай бузіне, час ад часу над ракой раздаваўся рэзкі свіст зімародка (Alcedo atthis).

Я праглядаў праз фота-камеру вялікія камяні на супрацьлеглым беразе - аднойчы птушка рыбачыла там і я спадзяваўся, што можа прысядзе там і зараз. Аднак зімародка там не было, свіст працягваўся, я здымаў рудахвостак.

Ажно птушка праляцела збоку ў некалькіх местрах ад мяне над вадой і спрабавала сесьці недзе на кустах вербалозу.Я вырашыў спраўдзіць - можа зімародак сеў так, што яго будзе бачна? Так і было - ён сеў на адзін з вялікіх камянёў і я пачаў здымаць яго з-за расліннасці - падыходзіць не хацелася каб не спужнуць яго.

Птушка нырнула ў ваду і пасля села бліжэй да мяне на суквецце сусака! 

Пра лепшую пазіцыю я і марыць не мог! На жаль, не ўсе здымкі атрымаліся рэзкімі, але і так пэўна гэта мае найбольш цікавая сустрэча з каралём рыбакоў!

Нёман у Гродна, 14-09-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Так, дзякуй! Але сёння пашанцавала яшчэ больш - здымаў зімародка ці то 10, ці то 15 хвілін! Час ляцеў, як птушка) Пазней пакажу, што атрымалася.

А я ў журбе - першы раз у жыцці ўбачыла зімародка (ва усялякім разе, я мяркую, што невялікая, вельмі-вельмі блакітная істота, якая ўцякала ад мяне праз Дняпро, была менавіта зімародкам), і нават не разгледзела, і невядома, ці з'явіцца ён на тым жа месцы. Раней іх там ня бачылі...

Так, іншых падобных птушак ды яшчэ каб ляцелі над вадой у нас няма.

Але гэта значыць, што ўсё яшчэ наперадзе і самыя моцныя ўражанні ад зімародка таксама.