Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Першая падкаменка

палявая падкаменка

Цёплы і сонечны ранак  спрыяў чаканню сустрэч з новымі для вясны відамі. І такія віды сапраўды сустрэліся на працягу дня. А першым з іх стаў самец палявой падкаменкі (Oenanthe oenanthe).

Сваю негучную і блытаную песенку ён спяваў, седзячы на даху прыбярэжнай карчмы. Месца было тым самым, дзе я штогод сустракаў у першай палове красавіка дарослых падкаменак, а потым, летам, і ўжо лётных птушанят. Так што, хутчэй за ўсё, вярнуўся адзін з пары 'старых гаспадароў', а не нехта з новых. Але можа быць і так, што месца гэтае настолькі пасуе для гнездавання падкаменак, што адразу і першым прыглянулася і новаму самцу. Ці гэта так, будзе бачна ў наступныя дні.

Спяваў ён хвілін 5-6, а потым вырашыў праверыць 'умовы харчавання' навокал карчмы. Для гэтага ён у два этапы  зляцеў спачатку на газон, а потым паскакаў на скошаны лужок у пошуках дробных безхрыбетных. Усё толькі пачынаецца.

08-04-2023, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Такія добрыя здымкі. Падкаменкі своеасаблівыя птушачкі, і іх цікава здымаць. Чытаў, што самцы каменкі не адрозніваюцца манагамнасцю - адначасова яны могуць пасяліць у сваё гняздо дзве самкі.

Дзякуй за добрыя словы! 

Многія віды аказаліся не зусім манагамамі ці зусім не манагамамі паводле даследаванняў у апошнія дзесяцігоддзі. Але пра падкаменак такого яшчэ не чытаў. 

Пра сэкс птушак і змены нашых уяўленняў пра гэты бок іх жыцця