Я стаяў у некалькіх метрах ад края высокай нёманскай надпойменнай тэрасы і здымаў сінічак, якія прыляталі есці насенне сасны. Да ракі я стаяў павёрнуты бокам-спіной і калі пачуў выразны шорах сухога лісця прыкладна адтуль, дзе я падняўся на тэрасу, то найперш падумаў пра чалавека, які выкарыстоўвае той самы шлях. Але разглядаць яго ў мяне не было жадання і я не павярнуўся туды. Праз секунды шорах лісця паўтарыўся ўжо значна бліжэй і нават не павёрнуты ў той бок я заўважыў ...лісу (Vulpes vulpes)!
Яна выйшла на самы край тэрасы і потым я прыкінуў, што звер быў метрах у 5. Зразумела, што ліса выдатна бачыла мяне, тым больш я неяк адразу павярнуўся і пачаў назіраць за ёй праз відашукальнік камеры, абапіраючыся на штатыў. Але яна зрабіла выгляд, што мяне не існуе і у двух метрах ад месца нашай сустрэчы яўна прадэманстравала гэта:
Ну а потым гэтак жа няспешна, як з'явілася, яна паступова знікла сярод сухой расліннасці і яе часткова зімовая поўсць выдатна камуфлявала яе.
Гродна, 30-03-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 06.04.2026 - 21:14
Да-а-а, наглеж! Еще и…
Да-а-а, наглеж! Еще и презрение выразила. Тем не менее, фотографа с Удачей!
Harrier - 06.04.2026 - 22:00
Дзякуй! Гарадзкая ліса -…
Дзякуй! Гарадзкая ліса - каго ёй баяцца?)