Заканчэнне. Пачатак гісторыі ТУТ
З некалькімі амялушкамі (Bombycilla garrulus), якіх я спачатку пачуў, а потым убачыў на вярбе на беразе Гараднічанкі, спачатку было ўсё, як звычайна. Яны пераляталі паміж сухімі галінамі, часам спрабавалі прысесці на вялікія кусцікі амялы і адарваць на іх ягады, некаторыя - якія змаглі паспяхова зрабіць гэта на некалькі хвілін раней, ужо выпускалі стужкамі непатраўленыя ежу ...
І тут здарылася тое, чаго я ў амялушак ніколі раней не бачыў, але адразу зразумеў сэнс гэтага. Зусім нечакана на маіх вачах адна з птушак надзьмулася і стала амаль у 1,5 разы большага памеру. Прычым надзьмулася яна нераўнамерна і стала выглядаць як моцна 'перакачаны' у некаторых месцах амялушка-культурыст)
Адразу стала зразумела, што гэта самец, таму што побач, таксама раздзмулася, але не так моцна і заставалася заўважна ніжэй, самка. (Потым я паглядзеў адрозненні ў вызначальніку і пацвердзілася, што не памыліўся - у самцоў амялушак выразна больш шырокая жоўтая палоска па краю рулявых пёраў, чым у самак):
Яшчэ няўклюдныя рухі і дзіўны, надзьмуты выгляд гэтай пары нагадаў мне такаванне шызых галубоў, у якіх, што праўда, так дзіўна выглядае толькі самец, які потым завіхаецца вакол самкі, якая нібыта не заўважае яго. А тут і самка вырашыла павялічыцца ў памерах і яўна дэманстравала знакі ўвагі самцу, прычым часам адганяла выпадамі з раскрытай дзюбай іншых амялушак, якія сядзелі побач.
Тым не менш, іншых пар з падобным выглядам і паводзінамі побач не ўтварылася і хвілін праз 5 скончылі сваё такаванне і гэтыя з першай пары. Я яшчэ троху паздымаў амялушак пакуль ужо яўна не пачало змяркацца і ў радасным настроі ад таго, што ўбачыў, вярнуўся дахаты.
Гродна, 18-03-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 23.04.2026 - 10:16
Поздравляю! Интересное…
Поздравляю! Интересное наблюдение.