Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Знаёмства

Звычайны асаед (Pernis apivorus), imm.

Сустракаліся мы ў полі. Прылёт да мяне, на сядзібу, лічу сяброўскім працягам нашых стасункаў.

Блужанскі с/с, Пухаўшчына. 5 верасьня 2010.

Каментары

 Васкавіца - гэта назва голай скуры вакол дзюбы, яна ў драпежных птушак можа змяняць свой колер з часам. У дарослых асаедаў яна шэрая, вока - жоўтае.

Яшчэ забыў напісаць пра цёмныя шырокія палоскі прыкладна па сярэдзіне хваста - гэта таксама добрая рыса для адрознення асаеда ад канюхоў.

Уладзя (госць) - 15.08.2013 - 20:16

In reply to by Harrier

Яшчэ раз дзякуй за ўвагу. А скажыце, к.л, чым адрозьніваюцца галасы асаеда і канюка? (Калі гэта можна перадаць словамі.)

Уладзя (госць) - 15.08.2013 - 22:54

In reply to by Harrier

Сёньня на сайце зацішша, у мяне да Вас такое пытаньне. Наша сядзіба знаходзіцца побач з могілкамі - тэрыторыяй, падуладнай крумкачам, што месьціцца за 200 м. Візіт "асаеда" скончыўся крумкачовай атакай, калі ён, "асаед", выпадкова наблізіўся да могілок на адлегласьць 50-70 м. Пасьля сутычкі "асаед" зьнік. Мне падалося, што калі б не крумкач "асаед" працягваў бы заставаўся на тэрыторыі сядзібы. У чым можа быць сутнасьць канфкта "асаед"-крумкач? Заўважу таксама, што чутна было штосьці падобнае на кі-кі-кіі: кашачае канюканьне, якраз зь яблыні (момант на выстаўленым здымаку). Мяркую, што сутычкі больш верагодны паміж канюкамі і крумкачамі.

Harrier - 16.08.2013 - 00:54

In reply to by Уладзя (госць)

 "Кашэчые гукі" з любых дрэваў (часцей з лісцевых) - гэта адзін з двух асноўных гукаў авяльгі.

Цяпер наконт сутнасці канфлікту "асаед-крумкач". Асаед цікавіцца не могілкамі ці Вашай сядзібай, а гнёздамі осаў, лічынкамі якіх ён пераважна харчуецца. Ён назірае за восамі, якія ляцяць на гняздо і паступова яго знаходзіць. Думаю, што крумкачы не надта разбіраюцца ў відах дарпежных птушак і , на ўсялякі выпадак, адганяюць са сваёй тэрыторыі любых драпежнікаў - патэнцыйных канкурэнтаў. У гнездавы час (сакавік-май) таксама яшчэ і для абароны кладкі-вывадка ад патэнцыйнай або рэальнай небяспекі.